Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 11 верасьня заявіў, што вынас расейскага сьцяга на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра быў праявай «салідарнасьці і пратэсту супраць несправядлівасьці».
Дырэктар беларускага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэй Фомачкін, які пранёс на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё расейскі сьцяг, заявіў, што не шкадуе аб сваім учынку.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак члена беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.
У сувязі з палітычнай акцыяй зборнай Беларусі на Паралімпіядзе ў Рыё Свабода сабрала выпадкі ўмяшаньня палітыкі ў спорт на Алімпіядах і Паралімпіядах.
Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) пазбавіў акрэдытацыі яшчэ аднаго сябра беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Яго імя не называецца. Удакладняецца толькі, што гэта адзін з кіраўнікоў зборнай.
Члена беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра, атрымалася добра яго схаваць, бо перад выхадам на стадыён усе каманды праходзяць працэдуру надгляду, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Рыё 8 верасьня прэсавы сакратар Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) Крэйг Спэнс.
Неаднаразовы прызёр Алімпійскіх гульняў плыўчыха Аляксандра Герасіменя назвала сьмелым учынкам выхад прадстаўніка беларускай паралімпійскай дэлегацыі Андрэя Фомачкіна з расейскім сцягам на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды-2016.
Міжнародны Паралімпійскі камітэт скасаваў акрэдытацыю Андрэю Фомачкіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў прэс-службе камітэту.
Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што пранос расейскага сьцяга беларускай дэлегацыяй на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё — гэта пазыцыя прэзыдэнта Беларусі, які салідарны з расейскімі спартсмэнамі.
Экс-міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў добра памятае Андрэя Фомачкіна, які працаваў у яго памочнікам. І ня верыць, што той мог учыніць «сьмелы пэрформанс» з уласнай ініцыятывы:
Беларуская каманда, выйшаўшы на цырымонію адкрыцьця Паралімпіяды з расейскім сьцягам, выставіла сябе ў непрывабным сьвятле перад міжнароднай супольнасьцю і цяпер павінна будзе панесьці суровае пакараньне.
«Не гатовы камэнтаваць гэта з пункту гледжаньня правілаў міжнароднага паралімпійскага руху. Але гэта ўчынак. Наш спартовец павёў сябе сур'ёзна, па-таварыску і па-мужчынску. Калі за такія ўчынкі трэба адказваць, будзем адказваць»
Беларускія інтэрнаўты пазналі ў чалавеку, які разам з паралімпійскай зборнай Беларусі нёс расейскі сьцяг на адкрыцьці Паралімпіяды, дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэя Фомачкіна.
Старшыня паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель пракамэнтаваў інцыдэнт на адкрыцьці Паралімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра, дзе беларускія спартоўцы прайшліся са сьцягам Расеі.
Беларускае міністэрства спорту і турызму пакуль не пачынала высьвятляць асобу чалавека, які нёс сьцяг Расеі на адкрыцьці Паралімпійскіх гульняў, вынікае са словаў прэс-сакратара Мінспорту.
Першы скандал з палітычнай афарбоўкай адбыўся на Паралімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра з удзелам беларускіх спартоўцаў.
Сёньня на стадыёне «Маракана» ў Рыё-дэ-Жанэйра пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў-2016. Больш за 4 тысячы атлетаў пазмагаюцца за ўзнагароды ў 22 дысцыплінах.
Галоўны трэнэр зборнай Беларусі па футболе выказаў спадзеў, што такая падтрымка працягнецца цягам усяго адборачнага цыклу. Аляксандар Хацкевіч назваў атмасфэру на «Барысаў-Арэне» падчас матчу Беларусь-Францыя вар’яцкай.
Зборная Беларусі па футболе стартавала ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату сьвету 2018 году. Першым супернікам беларусаў на «Барысаў-Арэне» была каманда Францыі, фіналістка нядаўняга эўрапейскага першынства. Матч скончыўся ўнічыю - 0:0.
Сёньня зборная Беларусі па футболе стартуе ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату сьвету 2018 году. Першым супернікам беларусаў на «Барысаў-Арэне» стане каманда Францыі, фіналістка нядаўняга эўрапейскага першынства.
У Беларусі 31 лядовы палац, а зборная па хакеі прапускае другія Алімпійскія гульні запар. У вырашальным паядынку за адзіную пуцёўку ў Паўднёвую Карэю ад групы D выхаванцы канадзкага спэцыяліста Дэйва Льюіса саступілі Славеніі.
Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі падала апэляцыю на яшчэ публічна не абвешчаную дыскваліфікацыю сваіх спартоўцаў — удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Пэкіне-2008 і Лёндане-2012.
Падчас закрытай сустрэчы кіраўніка футбольнага клюбу БАТЭ Анатоля Капскага з заўзятарамі было агучана, што ў будучым сэзоне прозьвішчы гульцоў на футболках будуць пісацца на беларускай мове.
4 верасьня ў лядовым комплексе «Менск-Арэна» хакейная зборная Беларусі правядзе заключны паядынак алімпійскай кваліфікацыі. У супрацьстаяньні з камандай Славеніі вырашыцца, ці паедуць выхаванцы канадзкага трэнэра Дэйва Льюіса на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году ў Паўднёвую Карэю.
Быць інвалідам у Беларусі — вялікае няшчасьце ў любым сэнсе. Спорт — рэдкая магчымасьць жыць адносна паўнавартасна і пры ўдалым зьбегу абставінаў нават прыстойна зарабляць.
Фэдэральны суд Швайцарыі адхіліў скаргу расейскіх паралімпійцаў на забарону ўдзельнічаць у Гульнях 2016 года ў Рыё-дэ-Жанэйра. Такім чынам, спартоўцы канчаткова адхіленыя ад спаборніцтваў у Бразыліі.
30 жніўня ва ўзросьце 74 гадоў памерла легенда чэхаславацкай спартовай гімнастыкі Вера Часлаўска.
Але праз магчымага моцнага суперніка ў 2021 годзе ўжо плянуе падаваць заяўку на 2022 год.
Рашэньне Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) і Спартовага арбітражнага суду (CAS) пра нядопуск Паралімпійскага камітэту Расеі (ПКР) да паралімпійскіх спаборніцтваў распаўсюджваецца і на зімовыя Гульні ў Паўднёвай Карэі, якія пройдуць у 2018 годзе.
Беларуская фэдэрацыя футболу прадставіла ўзоры прадукцыі для заўзятараў зборнай Беларусі.
Зімбабвійскі дыктатар абазваў спартсменаў пацукамі, якія дарэмна патрацілі ягоныя грошы.
Падчас уганараваньня ў Крамлі расейскіх спартоўцаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паабяцаў арганізаваць альтэрнатыўныя спаборніцтвы для паралімпійцаў, якіх за злоўжываньне допінгам адхілілі ў поўным складзе ад удзелу ў паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.
6 верасьня ў Рыё-дэ-Жанэйра пачнуцца летнія паралімпійскія гульні. Атлеты, якія прадстаўляюць інваспорт, традыцыйна выходзяць на старты неўзабаве пасьля таго, як завяршаюць свае спаборніцтвы алімпійцы.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў пастанову аб спыненьні добраахвотных унёскаў краіны ў бюджэт Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва.
Старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель заявіў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў беларускія спартоўцы панясуць сьцяг Беларусі.
Беларускія спартоўцы на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра будуць несьці беларускі і расейскі сьцягі.
Спартовы арбітражны суд не задаволіў апэляцыю Паралімпійскага камітэту Расеі адносна прыпыненьня яго дзейнасьці ў Міжнародным Паралімпійскім камітэце.
Зборная Беларусі паказала найгоршы вынік за ўсю гісторыю выступаў на летніх Алімпійскіх гульнях самастойнай камандай — на арэнах Рыё-дэ-Жанэйра агулам здабыта 9 мэдалёў.
Галоўны трэнэр па жаночай барацьбе ў зборнай Беларусі Алег Райхлін распавёў пра антураж і арганізацыю Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Максім Рыжаноў, кіраўнік беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра назваў выступ велагоншчыка Васіля Кірыенкі галоўным расчараваньнем.
Беларуская зборная заняла саракавое месца ў неафіцыйным мэдальным заліку XXXI летніх Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі зь 5 па 21 жніўня ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Ібрагім Саідаў стаў бронзавым прызэрам у вольнай барацьбе на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. У катэгорыі 125 кг ён перамог Левана Берынадзэ з Армэніі.
Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук у фінальным заплыве на 500 м заваявалі бронзавы мэдаль.
Беларусь можа атрымаць мэдаль пэкінскай Алімпіяды-2008 з-за дыскваліфікацыі спартсмэнкі з Расеі
Кідальнік молату Іван Ціхан заваяваў срэбра Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра з вынікам 77,79 мэтра.
Чэмпіёнка Эўропы-2016 беларуска Марыя Мамашук (63 кг) у фінале алімпійскага турніру па вольнай барацьбе выйграла срэбны мэдаль.
У Беларусі ні рэгбі, ні яго адгалінаваньне ў выглядзе рэгбі-7 асаблівай папулярнасьцю пахваліцца ня могуць. Беларускі студэнт Міхась Лысюк апошнія два гады гуляў у буйных міжнародных турнірах з удзелам азіяцкіх камандаў.
Марыя Мамашук выйшла ў фінал вольнай барацьбы ў катэгорыі 63 кг.
Чэмпіёнка Эўропы-2016 беларуска Марыя Мамашук і трохразовая чэмпіёнка сьвету Васіліса Марзалюк выйшлі ў паўфінал Алімпіяды па вольнай барацьбе.
Загрузіць яшчэ