Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны паралімпійскі камітэт: Фомачкін ня меў права ўдзельнічаць у парадзе спартоўцаў


Члена беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра, атрымалася добра яго схаваць, бо перад выхадам на стадыён усе каманды праходзяць працэдуру надгляду, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Рыё 8 верасьня прэсавы сакратар Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) Крэйг Спэнс.

Пра гэта піша БелаПАН.

«Сьцяг атрымалася досыць добра схаваць на чалавеку, калі мы яго ня ўбачылі», — сказаў прадстаўнік МПК, словы якога прыводзіць Бі-Бі-Сі.

Ён выказаў падзяку СМІ, якія апэратыўна разьмясьцілі фота Андрэя Фомачкін у сацыяльнай сетцы Твітэр і такім чынам дапамаглі яго хутка ідэнтыфікаваць і канфіскаваць сьцяг ўжо праз 20 хвілін.

Паводле словаў Спэнса, дэманстрацыя расейскага сьцяга была палітычным пратэстам, асабліва пасьля заяў, зробленых старшынём Паралімпійскага камітэту Беларусі Алега Шэпеля, які напярэдадні Гульняў выказаў нязгоду з дыскваліфікацыяй расейскай зборнай.

Фомачкін быў ідэнтыфікаваны як «госьць генэральнага сакратара» (верагодна, маецца на ўвазе генэральны сакратар Паралімпійскага камітэту Беларусі Мікалай Шудзейка), які наогул ня меў права ўдзельнічаць у шэсьці спартоўцаў, адзначае «Індэпендэнт» са спасылкай на МПК.

Між тым афіцыйны Менск і Крэмль горача падтрымалі акцыю Фомачкіна і тых, хто за ёй стаяў. Аляксандр Лукашэнка вуснамі свайго прэс-сакратара Натальлі Эйсмант выказаў абурэньне дзеяньнямі МПК, у тым ліку пазбаўленьнем Фомачкіна акрэдытацыі. Мяркуючы па выказваньнях Эйсмант, для дэманстрацыі былі падрыхтаваныя два расейскія сьцягі: другі — на выпадак канфіскацыі першага.

Між тым Міжнародныа паралімпійскі камітэт ня стаў караць усю беларускую зборную, мяркуючы, што гэта быў асабісты, а не калектыўны пратэст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG