Некалькі нямецкіх аэрапортаў зьмянілі расклад палётаў 5 студзеня празь сьнегапад і ледзяны дождж. Яны скасавалі і адклалі больш за 100 рэйсаў.
У Франкфурце, найбуйнейшым аэрапорце Нямеччыны, скасавалі 120 узьлётаў і пасадак з прыкладна 1090, заплянаваных на сёньня.
«Узьлётна-пасадачныя палосы павінны быць ачышчаныя, а яшчэ больш складанай і затратнай задачай зьяўляецца змаганьне з абледзяненьнем самалётаў», — адзначылі ў аэрапорце.
Дрэнная бачнасьць у небе таксама перашкаджае авіязносінам.
У суботу ўвечары ў Мюнхэне ў якасьці меры засьцярогі скасавалі 35 рэйсаў з агульнай колькасьці 750 вылетаў і пасадак, заплянаваных у другім па велічыні нямецкім аэрапорце.
Нямецкая мэтэаралягічная служба папярэдзіла аб ледзяным дажджы пасьля начнога сьнегападу і параіла грамадзянам пазьбягаць непатрэбных паездак.
Форум