Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Ігар Бокі стаў найлепшым спартоўцам Паралімпіяды ў Рыё


Беларус Ігар Бокі
Беларус Ігар Бокі

У Рыё-дэ-Жанэйра завяршыліся Паралімпійскія гульні. У агульным заліку перамагла каманда Кітая, якая заваявала 239 узнагародаў (107 залатых, 81 срэбная, 51 бронзавая). На другой пазыцыі зборная Вялікай Брытаніі (147 мэдалёў, зь якіх 64 залатыя, 39 срэбных, 44 бронзавыя). На трэцяй прыступцы аказалася Ўкраіна, атлеты якой здабылі 117 мэдалёў (41 залаты, 37 срэбных, 39 бронзавых).

Беларусы ў выніковым пратаколе фінішавалі ў першай дваццатцы — 19 месца з 10 мэдалямі (8 залатых, 2 бронзавыя). Паралімпійскімі чэмпіёнамі сталі плывец Уладзімер Ізотаў і фэхтавальнік Андрэй Праневіч. Бронза ў кіданьні дзіды на рахунку Аляксандра Трыпуця.

А безумоўным трыюмфатарам спаборніцтваў стаў беларускі плывец Ігар Бокі, які быў абсалютна найлепшым на Паралімпіядзе — шэсьць узнагародаў найвышэйшай вартасьці і адна бронза. Спартовец пабіў свой жа рэкорд чатырохгадовай даўніны — у Лёндане ў 2012 годзе ён пяць разоў уздымаўся на верхнюю прыступку п’едэсталу і аднойчы быў другім.

Пасьпяховы выступ у Рыё дазволіў Ігару істотна паправіць сваё матэрыяльнае становішча — ён пабагацеў на 320 тысяч даляраў (50 тысяч даляраў за кожнае золата плюс 20 тысяч за бронзу).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG