Ён назваў гэта «нашай дзяржаўнай пазыцыяй, у тым ліку і прэзыдэнта».
Лукашэнка патрабуе, каб прад’явілі факты, якія даказваюць ўжываньне допінгу расейскімі паралімпійцамі.
«Мы ня ведаем, што адбываецца ў гэтых WADA. У каго там прыбіральшчыца ішла, хвастом ўзмахнула, і з прабіркі ўсё — няма чаго спытаць, вось нядаўна пра амэрыканцаў пісалі. А вось у беларускіх і расейскіх спартоўцаў не змахнула: праверылі — прасьлязіліся. А як праверыць ісьціну? А ніяк, і будзьце здаровыя. Кажуць — ідзіце ў суд, а судзьдзі хто? Вось і ўся дэмакратыя», — сказаў Лукашэнка на сваім выбарчым участку, адказваючы на пытаньне журналістаў пра вынас сябрам беларускай паралімпійскай зборнай расейскага сьцяга.
Паводле Лукашэнкі, беларускія паралімпійцы зрабілі ўсё «абсалютна законна».
«Чаму ў нашых інвалідаў адабралі два сьцягі расейскія пры выхадзе на стадыён? Інвалідаў скруцілі, сьцягі забралі. Ну добра, што мужыкі прадугледзелі, і пад цяльняшкай быў запасны расейскі сьцяг, які наш функцыянэр і разгарнуў... Гэта салідарнасьць. Гэта пратэст супраць несправядлівасьці», — цытуе tut.by Лукашэнку.