Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбалісты-аматары Беларусі правядуць турнір без арганізатараў


Аматарскія футбольныя каманды Беларусі арганізуюць першы рэйтынгавы турнір, які ня мае аналягаў у Эўропе.

Зь 15 верасьня па 1 лістапада праект infootball.me правядзе ўнікальныя паводле сваёй структуры спаборніцтвы сярод аматарскіх футбольных камандаў Беларусі.

Пазмагацца за галоўны прыз — камплект футбольнай формы — маюць магчымасьць усе без выключэньня калектывы з розных рэгіёнаў краіны. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца па адрасе http://goo.gl/ryhT7J.

Унікальнасьць турніру — у поўнай адсутнасьці арганізатараў. Каманда мае права самастойна выбіраць сабе суперніка, час і месца правядзеньня матчу. Дзякуючы адмыслова распрацаванаму рэйтынгу для масавага футболу, удзельнікі змогуць самастойна адсочваць свае турнірныя дасягненьні.

Падобнай ініцыятывай infootball.me намагаецца аб’яднаць аматарскі футбол, стварыўшы новы фармат спаборніцтваў, які ня будзе абмяжоўваць каманды іх месцазнаходжаньнем. У бліжэйшых плянах — сьцерці рамкі ў маштабах усяго аматарскага эўрапейскага футболу, адкрыўшы камандам магчымасьць браць удзел у міжнародных турнірах і асобных матчах, а таксама параўноўваць свае сілы пры дапамозе адзінага рэйтынгу.

Адной з мэтаў праекту — наглядна прадэманстраваць, што аматары здольныя самаарганізавацца без патранату з боку дзяржавы.

Аб праекце: infootball.me — гэта пляцоўка для аматарскага футболу, дзе каманды маюць магчымасьць самастойнага пошуку супернікаў, удзельнічаць у турнірах, арганізоўваць паядынкі і спаборнічаць паміж сабой у агульным заліку лігі, незалежна ад месца свайго базаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG