Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго беларуса пазбавілі акрэдытацыі на Паралімпіядзе


Прадстаўнік паралімпійскай зборнай Беларусі Андрэй Фомачкін са сьцягам Расеі
Прадстаўнік паралімпійскай зборнай Беларусі Андрэй Фомачкін са сьцягам Расеі

Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) пазбавіў акрэдытацыі яшчэ аднаго сябра беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Яго імя не называецца. Удакладняецца толькі, што гэта адзін з кіраўнікоў зборнай.

Пра гэта паведамляе беларускае агенцтва БелТА са спасылкай на старшыню Паралімпійскага камітэту Беларусі Алега Шэпеля.

Напярэдадні быў пазбаўлены акрэдытацыі дырэктар беларускага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэй Фомачкін, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Гульняў. Арганізатары Гульняў афіцыйна папярэдзілі беларускую каманду пра недапушчальнасьць правядзеньня палітычных акцыяў у ходзе Паралімпіяды.

У Паралімпійскім камітэце Беларусі заявілі, што гэта не было палітычнай акцыяй, а толькі выразам салідарнасьці з расейскімі спартсмэнамі, якія былі адхіленыя ад удзелу ў Паралімпіядзе з-за допінгавага скандалу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG