Падчас візыту ў Кіеў прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што Індыя гатовая зрабіць актыўны ўнёсак у намаганьні дзеля дасягненьня міру, Нью-Дэлі выступае за дасягненьне міру ва Ўкраіне дыпляматычнымі сродкамі.
Экіпаж чыгуначнага парому, які патануў у порце «Каўказ», выратавалі.
Валянтэры, якія прадстаўляюць розныя краіны, і зьбіраюць зьвесткі пра палонных і загінулых ва Ўкраіне вайскоўцаў расейскай арміі, паведамілі аб вялікай колькасьці запытаў зь Беларусі аб пошуку сваіх сваякоў, якія пайшлі ваяваць на баку Расеі і не выходзяць на сувязь.
Ва Ўкраіне заявілі аб кантролі над 93 населенымі пунктамі Курскай вобласьці Расеі.
Трэцяя асобная дэсантна-штурмавая брыгада Ўзброеных сіл Украіны 22 жніўня заявіла пра наступ і вяртаньне тэрыторыяў у Харкаўскай вобласьці.
133 тысячы жыхароў Курскай вобласьці эвакуавалі з памежных раёнаў. Застаюцца ў сваіх дамах яшчэ звыш 19 тысяч чалавек, сказаў губэрнатар Аляксей Сьмірноў. Гаворка ідзе пра жыхароў 8 раёнаў, якія трапілі ў зону адсяленьня і эвакуацыі.
На тле апэрацыі ўкраінскага войска ў Курскай вобласьці ўлады Расеі заявілі аб спробе прарыву з боку Ўкраіны 200 вайскоўцаў у Бранскую вобласьць. Ва Ўкраіне гэтай інфармацыі не камэнтуюць.
Цягам усёй ночы і раніцай 21 жніўня над тэрыторыяй Украіны лятала больш за 60 расейскіх дронаў.
Чаго дасягнула Ўкраіна ў Курскай вобласьці, а чаго не змагла? Ці кампэнсуюць посьпехі УСУ на Куршчыне магчымую страту Пакроўску на Данеччыне? Што азначае далейшае прасоўваньне расейскай арміі на Данбасе для Ўкраіны? І ці мае сэнс, улічваючы гэта, выдаткоўваць рэсурсы на Куршчыну?
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб нанясеньні ўдару па Растоўскай вобласьці Расеі паблізу Новашахцінску, дзе знаходзіліся пазыцыі зэнітнага ракетнага комплексу С-300.
Удзень 20 жніўня расейскія вайскоўцы ўдарылі па дзіцячай кавярні ў пасёлку Малакацярынаўка Запароскай вобласьці Ўкраіны, паведаміў кіраўнік Запароскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Ва Ўзброеных сілах Расеі створаць групоўкі войскаў «Белгарад», «Курск» і «Бранск». Пра гэта стала вядома на пасяджэньні Каардынацыйнай Рады ў пытаньнях ваеннай бясьпекі памежных тэрыторыяў Белгарадзкай, Бранскай і Курскай абласьцей.
Людзі найбольш баяцца фільтрацыі. Украінская служба Радыё Свабода расказала, як працуе эвакуацыйны калідор празь Беларусь.
Міхайла Падаляк падкрэсьліў, што Ўкраіна ня мае плянаў акупацыі расейскай тэрыторыі і дэманструе іншы тып вайны, як рэглямэнтуе міжнароднае права.
Украінскія вайскоўцы кантралююць 92 населеныя пункты ў Курскай вобласьці РФ, заявіў 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Урад ФРН абверг паведамленьні пра тое, што фінансавая дапамога Ўкраіне ў наступным годзе будзе абмежаваная з унутрыпалітычных меркаваньняў і з прычыны праблем з фэдэральным бюджэтам.
Ва Ўкраіне гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць.
Паводле ацэнак экспэртаў, расейскае камандаваньне перадысьлякавала ў Курскую вобласьць да 11 батальёнаў з гэтага рэгіёну і прыблізна чатыры групоўкі сіл зь іншых лініяў фронту ва Ўкраіне.
Камандзір ваенна-паветраных сілаў Украіны заявіў, што другі мост у Курскай вобласьці Расеі падарваны ў той час, калі Кіеў спрабуе аслабіць баявыя дзеяньні Расеі ў гэтым раёне.
Галоўны мэсыдж, які Лукашэнка імкнуўся данесьці да Крамля і расейскай эліты, дзеля чаго і было арганізаванае інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Россия», наступны: «Гэта агульная — Беларусі і Расеі — вайна супраць гэтых зьвяроў… Стаім плечы ў плечы… Мы не дазволім рускім у сьпіну страляць».
Пасьля прыняцьця новага бюджэтнага пляну ўрад ФРН з прычынаў эканоміі ня будзе вылучаць дадатковых сродкаў для дапамогі Ўкраіне. Пра гэта паведамляе Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung з спасылкай на дакумэнты і крыніцы.
Узброеныя сілы Ўкраіны ўзялі ў палон некалькі соцень расейскіх салдатаў тэрміновай службы ў Курскай вобласьці, паведамляе амэрыканская газэта The Washington Post.
Непрамыя перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія мелі адбыцца ў жніўні ў горадзе Доха пры пасярэдніцтве Катара, былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін з прычыны наступу ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці Расеі.
Расейскія крыніцы паведамляюць аб зьнішчэньні Ўзброенымі сіламі Ўкраіны мосту праз раку Сейм у сяле Глушкава Курскай вобласьці і аб ударах па іншым мосьце праз Сейм у суседнім сяле Званнае.
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч камэнтуе, як беларускія ўлады рэагуюць на ўкраінскі наступ у Курскай вобласьці.
Украінскія вайскоўцы працягваюць наступальную апэрацыю на тэрыторыі Курскай вобласьці РФ, па некаторых напрамках прасунуліся наперад ад аднаго да трох кілямэтраў, заявіў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі.
Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
Калі Расея хоча «усё ж такі дабіцца перамогі», то ёй трэба «выкарыстаць усе магчымасьці», заявіў першы намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі, дырэктар Інстытуту краінаў СНД Канстанцін Затулін у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва» .
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі ў Беларусі аб’яднаньне «Пагоня», вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Антыўтапічная будучыня, у якой зграі дронаў-забойцаў палююць на людзей, набліжаецца, але цалкам аўтаномныя дроны са штучным інтэлектам застаюцца няўлоўнай тэхналёгіяй, прынамсі на палях бітваў ва Ўкраіне, піша Эймас Чапл, журналіст Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Счабода.
Экспэрты мяркуюць, што Крэмль і вайсковае камандаваньне Расеі ствараюць «складаную і пакуль што неэфэктыўную структуру камандаваньня і кантролю для адказу на ўкраінскае ўварваньне ў Курскую вобласьць».
Чаму вынікі ўкраінскага наступу на Куршчыну важныя для беларусаў? Што вядома пра ўдзел у ім беларусаў, якія ваюць у розных падразьдзяленьнях УСУ? Адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Новыя абарончыя ўмацаваньні знаходзяцца прыблізна за 17 кілямэтраў на поўнач ад самай далёкай заяўленай мяжы прасоўваньня Ўкраіны ў Курскай вобласьці.
Пацярпелі вайсковыя аэрадромы «Варонеж», «Курск», «Савасьлейка» і «Барысаглебск».
Праз падзеі ў Курскай вобласьці расейскія войскі могуць перайсьці ў рэжым «кароткачасовага зацішша» перад аднаўленьнем наступальных апэрацыяў у адным з трох сэктараў — Часавым Яры, Тарэцку ці Пакроўску.
У Курскай вобласьці Расеі з 6 жніўня пасьля заходу ўкраінскіх вайскоўцаў на яе тэрыторыю працягваюцца баявыя дзеяньні.
У ISW нагадалі, што расейскія войскі ў студзені-ліпені 2024 году занялі дадатковыя 1 175 квадратных кілямэтраў украінскай тэрыторыі.
«У сувязі з парушэньнем паветранай прасторы ўкраінскімі БПЛА» ў МЗС Беларусі 12 жніўня быў выкліканы павераны ў справах Эўразьвязу Стэйн Нёрлаў.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню наўпрост згадаў баявыя дзеяньні ЎСУ ў Курскай вобласьці.
Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку і дзеяньні Лукашэнкі? Што прымушае яго рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі і ў той жа час не заўважаць «шахеды» з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі?
У Расеі расьце колькасьць крымінальных спраў аб уцёках з войска. На гэта зьвярнула ўвагу выданьне «Медиазона», якое прааналізавала судовую статыстыку.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда лічыць, што Лукашэнка псэўдаактыўнасьцю вымушаны апраўдвацца за сваё бязьдзеяньне перад Масквой; і дае ўласны адказ на пытаньне, што будзе, калі Масква загадае беларускаму войску ўступіць у вайну.
28 населеных пунктаў у Курскай вобласьці на дадзены момант знаходзяцца пад кантролем Узброеных сіл Украіны. Пра гэта падчас нарады з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў.
Баявыя дзеяньні на тэрыторыі Курскай вобласьці Расеі пачаліся 6 жніўня.
Шэраг крыніцаў, у тым ліку прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, апублікавалі відэа, на якім відаць пажар на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі.
Відэа Міністэрства абароны Расеі, якія нібыта сьведчаць пра «пасьпяховыя ўдары» па ўкраінскіх сілах у Курскай вобласьці РФ, зьнятыя даўно і ў іншых месцах, пішуць расьсьледвальнікі выданьня The Insider.
Маніторынгавая група «Беларускі гаюн» заявіла, што паводле яе інфармацыі, 9 жніўня 2024 году, падчас вылетаў беларускай авіяцыі, ніякіх дронаў (БПЛА) знойдзена не было.
«Гомельэнерга» праінфармавала пра меры бясьпекі пры атацы дронаў, якія парэкамендавала вывучыць жыхарам прымежных з Украінай тэрыторыяў
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю застаецца «кантраляванай», сьцягваньня да мяжы дадатковых беларускіх войскаў на гэты момант не фіксуецца, паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Групы ўкраінскіх вайскоўцаў увайшлі ў Бялоўскі раён Курскай вобласьці, паведаміў 11 жніўня кіраўнік раёну Мікалай Валабуеў. Да гэтага баі ішлі на тэрыторыі двух раёнаў вобласьці — Коранеўскага і Суджанскага.
Загрузіць яшчэ