Як паведамляе прэс-служба брыгады ў Тэлеграме, у выніку контратак яна «ўзяла пад кантроль батальённы раён абароны акупантаў, варожыя ўзводныя, ротныя апорныя пункты і прасунулася ўглыб фронту амаль на два квадратныя кілямэтры». Паводле прэс-службы, гэта адбылося яшчэ 15 жніўня, але інфармацыю пра апэрацыю да гэтага часу не разгалошвалі зь меркаваньняў бясьпекі.
Паводле брыгады, штурмавыя дзеяньні адвялі ўдар праціўніка з кірунку Макееўкі і зьнялі напружаньне зь іншых адказных участкаў фронту на палосах суседніх брыгадаў.
«Галоўная задача апэрацыі была зьбіць наступальны патэнцыял 20-й арміі РФ. На дадзены момант гэтая задача выканана», — заявіў камандзір брыгады, палкоўнік Андрэй Білецкі.
У брыгадзе кажуць, што цяпер расейскія войскі нарошчваюць прымяненьне авіяцыі, зэнітных ракет і дальнабойнай артылерыі — праціўнік спрабуе вярнуць страчанае.
Раніцай 22 жніўня Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расейскія войскі «нязначна зьнізілі актыўнасьць» на Гуляйпольскім, Арэхаўскім і Прыдняпроўскім кірунках і за мінулыя суткі тут не праводзілі наступальных дзеяньняў. Аднак расейскія атакі працягваюцца на Купянскім і Харкаўскім кірунках.
Форум