Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Затрыманы першы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі


Першы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко.
Першы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко.

Першы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко затрыманы, паведамляе «Наша ніва».

Рыбка, нібыта, затрымалі ў мінулую пятніцу, 12 студзеня, паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару. Ён займае пасаду першага намесьніка кіраўніка спраў Лукашэнкі з 19 верасьня 2022 году.

Да таго Дзьмітры Рыбко працаваў дырэктарам санаторыю «Юнацтва» Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі. Цяпер з сайту Кіраўніцтва спраў Аляксандра Лукашэнкі інфармацыю пра яго прыбралі.

Журналісты «Нашай нівы» мяркуюць, што затрыманьне можа быць апаратнай інтрыгай. Паводле інфармацыі выданьня, кіраўнік спраў прэзыдэнта Юры Назараў разглядаўся як асноўны кандыдат на пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

Сёньня стала вядома, што кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG