Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту стала сымбалічнай хроснай палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк


Кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Паліна Шарэнда-Панасюк выступае на дзяржаўнай тэлевізіі, 2019 год
Кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Паліна Шарэнда-Панасюк выступае на дзяржаўнай тэлевізіі, 2019 год

Колькі дзён таму Рабэрта Мэтсала наведала Офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Падчас сустрэчы прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту паабяцала стаць сымбалічнай хроснай для аднаго зь беларускіх палітвязьняў.

Сёньня Рабэрта Мэтсала на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту абвясьціла, што стала «хроснай» Паліны Шарэнды-Панасюк.

Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, у сувязі з гэтым заявіла:

«Сёньняшняе рашэньне Рабэрты — яшчэ адзін доказ таго, што мы не адны ў сваёй барацьбе.

Калі нехта зь міжнародных партнэраў становіцца „хросным“ хаця б для аднаго з нашых герояў, я адчуваю цеплыню ў сэрцы. Бо разумею: гэта яшчэ адзін гучны голас, які нагадвае ўсяму сьвету пра нашых герояў.

Думаю, нашых палітвязьняў страшыць адчуваньне таго, што пра іх усе забылі. Нашая задача — кожным дзеяньнем нагадваць ім пра тое, што мы памятаем і дамагаемся іх вызваленьня».

Рабэрта Мэтсала і Сьвятлана Ціханоўская, 10 сьнежня 2023 году
Рабэрта Мэтсала і Сьвятлана Ціханоўская, 10 сьнежня 2023 году
  • 9 кастрычніка 2023 году суд пакараў палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк яшчэ 1 годам калёніі.
  • Паліна мела выйсьці на волю 6 жніўня, але напярэдадні ёй выставілі новае абвінавачаньне, зноў па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі.
  • Паводле гэтага артыкула палітзьняволеная ўжо адбыла 1 год пасьля таго, як скончыўся яе першы тэрмін у 2 гады.
  • Усяго ў зьняволеньні актывістка знаходзіцца са студзеня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG