Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп перамагае на першых кокусах Рэспубліканскай партыі ў штаце Аёва


Дональд Трамп у Аёве, 15 студзеня 2024
Дональд Трамп у Аёве, 15 студзеня 2024

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп перамагае на першых рэспубліканскіх кокусах, якія прайшлі ў штаце Аёва.

Губэрнатар Флорыды 45-гадовы Рон Дэсантыс фінішаваў зь вялікім адрывам на другім месцы, апярэдзіўшы былога пасла ААН, 51-гадовую Нікі Гэйлі, паколькі яны змагаюцца за тое, каб стаць галоўнай альтэрнатывай Трампу.

77-гадовы Трамп перамог зь беспрэцэдэнтным для рэспубліканцаў адрывам на кокусах у Аёве. Пасьля падліку 95% чаканых галасоў Трамп атрымаў 51%, Дэсантыс — 21%, а Гэйлі −19%.

Гэтая перамога дае Трампу магутны старт у барацьбе за вылучэньне ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі ў 2024 годзе.

У ЗША ўвечары 15 студзеня фактычна пачалася кампанія ў выбарах прэзыдэнта ЗША, так званыя кокусы. Працэдура, якая распачалася 15 студзеня, завершыцца нацыянальным галасаваньнем 5 лістапада.

Кокусы і праймэрыз — працэдуры выбраньня кандыдатаў ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый — адбудуцца ў наступныя месяцы ва ўсіх штатах Амэрыкі. Кокусы арганізуюць самі палітычныя партыі. Выбарнікі партыі слухаюць выступленьні прыхільнікаў кандыдатаў, абмяркоўваюць і спрабуюць пераканаць адзін аднаго, а затым галасуюць.

Праймэрыз арганізуюць улады штатаў. Гэта традыцыйнае таемнае галасаваньне, правілы адрозьніваюцца ў залежнасьці ад штату. У закрытых праймэрыз галасаваць за кандыдата партыі дазволена толькі яе сябрам, у адкрытых выбарнікі могуць свабодна выбраць, у галасаваньні якой партыі ўдзельнічаць.

Каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, трэба на праймэрыз атрымаць галасы ня менш як 1215 дэлегатаў зьезду, які адбудзецца ў Мілўокі 15 ліпеня. У дэмакратаў для партыйнай намінацыі патрабуецца ня менш як 1973 галасы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG