Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на 5 гадоў турмы асудзілі 67-гадовую беларуску, якая прыехала са Швэцыі


Галіна Красьнянская, архіўнае фота
Галіна Красьнянская, архіўнае фота

Беларуску Галіну Красьнянскую, якую арыштавалі пасьля вяртаньня ў Беларусь, асудзілі на 5 гадоў па артыкуле за «ўдзел ва ўзброеным фармаваньні».

Беларуску Галіну Красьнянскую, сяброўку арганізацыі «Беларусы Швэцыі», якую арыштавалі пасьля вяртаньня ў Беларусь, асудзілі на 5 гадоў па артыкуле 361-3 КК («удзел ва ўзброеным фармаваньні»).

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал аб'яднаньня беларусаў Швэцыі Sveriges Belarusier.

Інфармацыю аб судзе таксама пацьвердзіў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праўленьне арганізацыі «Беларусы Швэцыі» асудзіла вырак Галіне Краснянскай і патрабуе яе неадкладнага вызваленыя.

«Мы абураныя несправядлівым прысудам у дачыненьні да Галіны. З вытокаў нашай арганізацыі Галіна займалася разьвіцьцём беларускай культуры, ахвяравала частку сябе на разьвіцьцё супольнасьці беларусаў у Швэцыі, ладзіла тэатральныя гурткі. Галіна – адданая, шчырая беларуска, якая праз гады захоўвала моцную сувязь з беларускай культурай. Мы будзем працягваць падтрымліваць Галіну і яе сям’ю»,-- заявіла беларуская дыяспара Швэцыі.

У Менскім гарадзкім судзе больш за тыдзень ішоў судовы працэс над 67-гадовай Галінай Красьнянскай (Коваль), паведамляе «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361 -1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраваньні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Ўкраіне. Суд пачаўся 4 студзеня, судзьдзя – Алена Ананіч.

Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швэцыі, была адной з з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцьці. Пры гэтым пэрыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Менску.

Да шлюбу Галіна мела прозьвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, у «вайсковым гарадку Кісялевічы». Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасьля інжынэрам у прыватнай фірме.

Хутчэй за ўсё 12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд, аднак ён праваабаронцам пакуль невядомы.

Яе абвінавацілі па ч. 2 арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»).

Паводле інфармацыі «Нашай Нiвы», Галіне Красьнянскай 67 гадоў, яна жыла ў Швэцыі і вярнулася ў Беларусь не раней за вясну 2023 года.

Галіна нарадзілася ў Бабруйску, скончыла Беларускі тэхналягічны ўнівэрсытэт, працавала ў вайсковых часьцях. У незалежнай Беларусі працавала ў вайсковай часьці, а потым інжынэрам у прыватнай фірме. Пасля, верагодна, пераехала ў Швецыю, за апошнія 15 гадоў большасьць яе фота ў сацсетках менавіта з гэтай краіны.

Дата затрыманьня Галіны невядомая. Па ч. 2 арт. 361-3 звычайна абвінавачваюць людзей, якія данацілі беларускім добраахвотнікам ці на дапамогу Украіне. Пакараньне па артыкуле прадугледжвае ад 5 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG