Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прапануе пускаць расейцаў у ЭЗ пасьля адказу на пытаньне «Чый Крым?»


Габрыелюс Ландсбергіс
Габрыелюс Ландсбергіс

Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс прапанаваў пускаць расейцаў у краіны Балтыі толькі пасьля адказу на пытаньне «Чый Крым?» і асуджэньня вайны ва Ўкраіне.

Кіраўнік літоўскага МЗС лічыць, што памежнікі маюць поўнае права цікавіцца ў грамадзянаў РФ іх пазыцыяй адносна дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне і ўдакладняць тэрытарыяльную прыналежнасьць Крыму. Толькі адказ на гэтае пытаньне можа стаць прычынай адмовы ва ўезьдзе ў краіну, лічыць Ландсбергіс.

«Калі асоба, якая перасякае мяжу з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, Фінляндыяй, Польшчай, лічыць, што Крым не акупаваны, мы можам зрабіць выснову, што ўезд такога чалавека не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Літвы», — заявіў міністар замежных спраў Літвы.

Ландсбергіс адзначыў, што Вільня можа ўвесьці такое правіла ў аднабаковым парадку, але калі б астатнія краіны ЭЗ, якія мяжуюць з Расеяй, далучыліся да яго, гэта было б «эфэктыўна».

У канцы ліпеня ўлады Латвіі паведамілі, што замежныя грамадзяне, якія спрабуюць трапіць у краіну з Расеі і Беларусі, зазнаюць на мяжы пільныя праверкі. Расейцы паведамлялі, у прыватнасьці, аб патрабаваньні падпісаць на мяжы дакумэнт аб асуджэньні расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Раней кіраўнік МЗС Літвы заявіў выданьню Politico, што краіны ЭЗ павінныя неадкладна ануляваць выдадзеныя расейцам турыстычныя шматразовыя шэнгенскія візы.

Ануляваць ужо выдадзеныя віды на жыхарства і візы тым грамадзянам Расеі, хто падтрымлівае вайну ва Ўкраіне, заклікаў і прэзыдэнт Латвіі Эгіл Левітс. Сёньня ў інтэрвію латвійскаму радыё Левітс прапанаваў ізаляваць ад грамадзтва расейскамоўных жыхароў краіны, якія выступаюць супраць палітычнага курсу дзяржавы.

23 жніўня ў Рызе пачалі дэмантажаваць помнік савецкім воінам. У парку Перамогі затрымалі 14 чалавек.

  • 8 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію газэце Washington Post заклікаў Захад забараніць усім расейцам уезд на сваю тэрыторыю. Зяленскі назваў гэта «адзіным спосабам паўплываць на Пуціна» і спыніць баявыя дзеяньні на ўкраінскай тэрыторыі. Вакол гэтай прапановы разгарнулася шырокая грамадзкая дыскусія. Пытаньне будзе абмяркоўвацца на нарадзе міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ 31 жніўня ў Празе.
  • Шэраг краінаў ЭЗ, у тым ліку Эстонія, Латвія, Літва і Чэхія, спынілі выдачу турыстычных візаў грамадзянам Расеі яшчэ да прапановы Зяленскага. Эстонія таксама абвясьціла аб забароне ўяжджаць на сваю тэрыторыю расейцам, у якіх ёсьць шэнгенская віза, выдадзеная гэтай краінай.
  • Нямеччына дала зразумець, што не згодная з гэтай ідэяй. Супраць такой меры выказаліся Партугалія і Вугоршчына. Ідэю забараніць выдачу візаў расейскім грамадзянам не падтрымаў і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль. Эўракамісія выключыла поўнае спыненьне выдачы візаў расейцам, таму што гэта супярэчыць нормам ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG