Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МЗС Нямеччыны ня бачыць сэнсу ў перамовах з Расеяй, падтрымлівае пастаўкі зброі Ўкраіне


Анналена Бэрбак
Анналена Бэрбак

У цяперашняй сытуацыі няма сэнсу весьці з Масквой якія-небудзь перамовы аб спыненьні вайны супраць Украіны, мяркуе міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак.

Да пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага краіны Захаду «зрабілі ўсё», каб прадухіліць гэтую вайну, але прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у адказ «сарваў гэтыя мірныя перамовы» і «ўжо паўгода нішчыць ні ў чым не вінаватую краіну», цытуе Deutsche Welle інтэрвію Анналены Бэрбак тэлеканалу ZDF.

Масква нават ня хоча «сапраўды актыўна весьці перамовы аб гуманітарных калідорах», і ў такой сытуацыі не застаецца іншага шляху, акрамя як працягваць «падтрымліваць Украіну пастаўкамі зброі», падкрэсьліла кіраўніца нямецкага МЗС, нагадаўшы пра абвешчаныя Бэрлінам у пачатку гэтага тыдня дадатковыя пастаўкі нямецкага ўзбраеньня на суму больш як 500 млн эўра.

Пастаўкі зброі зь Нямеччыны ва Ўкраіну, паводле Бэрбак, ідуць «па тонкай грані» з прычыны «абсалютнага дэфіцыту ўласных запасаў» Нямеччыны. Яна прызнала, што ў пачатку вайны нямецкі ўрад быў нерашучым у пытаньні перадачы ўзбраеньняў, але цяпер неабходны хуткія дадатковыя пастаўкі ўвосень, «каб украінцы змаглі абараняцца».

Нямеччына плянуе дадаткова перадаць Кіеву ракетныя сыстэмы Iris-T, 10 браняваных рамонтна-эвакуацыйных машын, 20 ракетных установак, боепрыпасы і сродкі абароны ад дронаў. Пастаўкі павінен ухваліць камітэт Бундэстагу. Плянуецца, што нямецкая зброя будзе перададзеная Ўкраіне ў 2023 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG