Тагачасны кіраўнік Украіны даў Уладзіміру Пуціну прыклад украінска-польскіх адносін, якія разьвіваліся, нягледзячы на крывавую гісторыю.
«Для тых злачынстваў, якія былі ўчыненыя на высокім узроўні, мы маглі б прыняць палітыку прабачэньня і прымірэньня... Мы перагарнулі старонку, прынялі прабачэньні і рухаемся далей. Я хацеў зрабіць гэта ў 2008 годзе і заахвоціць Расею вызначыць гэты парадак дня. Гістарычнае прымірэньне. Пуцін, доўга так думаючы, кажа мне: «Віктар Андрэевіч, вы хочаце, каб Расея папрасіла прабачэньня за царскае кіраўніцтва!?» — нагадвае трэці прэзыдэнт Украіны.
Паводле Юшчанкі, ён адчуваў, што першая правакацыя ў адносінах з Расеяй будзе зьвязаная з газам. Тады, у 2008 годзе, прэзыдэнт падпісаў заяву аб тым, што ўрады абодвух бакоў зробяць усё, каб у чэрвені пачаць перамовы і падпісаць дакумэнт, які рэгулюе адносіны па пастаўках газу ва Ўкраіну і транзыце расейскага газу ў Эўропу. Аднак першасны дакумэнт аб пастаўках газу не зьявіўся і ў сьнежні.
«Я размаўляю з кіраўніком Эўракамісіі Барозу і кажу — дарагі сябар, праз 10 дзён новы 2009 год, у нас ня тое што няма першасных дакумэнтаў па пастаўках газу, у нас няма першаснага дакумэнту па транзыце ў Эўропу, таму прашу паставіць пытаньне Эўракамісіі аб неадкладным пачатку перамоваў у гэтым пытаньні. «Уласна кажучы, украінскі бок прыйшоў на перамовы толькі 24 сьнежня, калі „Газпром“ ставіў лыжы ў калідоры», — дадаў ён.