Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар РФ: Беларусь праз санкцыі недаатрымае да $14 мільярдаў ад экспарту ў ЭЗ


Барыс Грызлоў
Барыс Грызлоў

Расея кампэнсуе Беларусі большую частку экспартных стратаў ад паставак беларускіх тавараў у Эўразьвяз і ва Ўкраіну, рынкі якіх аказаліся закрытымі з прычыны санкцыяў.

Такую заяву зрабіў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў 25 жніўня па выніках візыту ў Берасьцейскую вобласьць. Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь.

Ён адзначыў, што ўзаемны гандаль паміж краінамі сёлета вырасьце ў параўнаньні зь мінулым годам, калі ён складаў 40 мільярдаў даляраў.

«І для Беларусі гэта вельмі важна, бо для яе закрыліся экспартныя рынкі. Па розных ацэнках, да 14 мільярдаў даляраў. Я думаю, што Расея на большую частку гэтай сумы закупіць тавары і гэтыя экспартныя пастаўкі возьме на сябе, — паабяцаў Грызлоў.

Ён дадаў, што таваразварот будзе павялічвацца, нягледзячы на пэўныя цяжкасьці, якія маюць аб’ектыўны характар.

«Пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь зьменшыліся, таму што зьменшылася патрэба. Мазырскі і Наваполацкі НПЗ не вырабляюць той абʼём нафтапрадуктаў, які яны раней выраблялі і пастаўлялі ва Ўкраіну і ў краіны ЭЗ. Няма патрэбы ў гэтай нафце. Таксама няма вялікай патрэбы ў газе, таму што пачала працаваць атамная электрастанцыя ў Астраўцы», — падкрэсьліў расейскі амбасадар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG