Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады прызналі тэлеграм-каналы і сайты Symbal.by, кампаніі «Годна», «Белага легіёну» экстрэмісцкімі матэрыяламі


У краме symbal.by у Менску, 2020
У краме symbal.by у Менску, 2020

Зьмест гэтых тэлеграм-каналаў уключылі ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Рашэньне прыняў суд Партызанскага раёну Менску. Да тэлеграм-каналаў з «экстрэмісцкімі» матэрыяламі аднесьлі:

  • краму нацыянальнай сымболікі Symbal.by (2952 падпісчыкі), «Сымбаль Чат» (23 удзельнікі), сайт symbal.by, прадстаўніцтвы крамы ў іншых месэнджарах і сацыяльных сетках;
  • тэлеграм-канал грамадзкай кампаніі па стварэньні і прасоўваньні сучаснай нацыянальнай ідэі «Годна» (2784 падпісчыкі), «Годна Чат» (101 удзельнік), сайт hodna.by, прадстаўніцтва кампаніі ў іншых мэсэнджарах і сацыяльных сетках;
  • тэлеграм-канал «Каманда БНР100» арганізатараў сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2018 годзе (канал спыніў існаваньне), сайт bnr100.by, прадстаўніцтва каманды ў іншых мэсэнджарах і сацыяльных сетках.

18 жніўня суд Маскоўскага раёну Менску ўнёс у «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» тэлеграм-канал «Белы легіён» (1184 падпісчыкі), «аб’яднаньня беларускіх патрыётаў, якія змагаюцца за незалежнасьць і свабоду Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG