«Сьпікерка Нэнсі Пэлосі ўзначальвае дэлегацыю Кангрэсу ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, уключаючы візыты ў Сынгапур, Малайзію, Паўднёвую Карэю і Японію. Паездка прысвечана пытаньням узаемнай бясьпекі, эканамічнага партнэрства і дэмакратычнага кіраваньня ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне», — гаворыцца на сайце Пэлосі. Паездку на Тайвань там так і не пацьвердзілі.
Напярэдадні кітайскія ўлады ўжо выступілі з жорсткамі завявамі, зь якіх вынікае, што яны могуць скарыстаць вайсковую сілу, калі візыт Нэнсі Пэлосі на Тайвань адбудзецца.
30 ліпеня Нэнсі Пэлосі з дэлегацыяй спынілася на Гавайскіх астравах, дзе наведала мэмарыял Пэрл-Харбар, прысьвечаны загінулых амэрыканскім маракам падчас японскага нападу ў ІІ Сусьветнай вайне.
«Для мяне як сьпікеркі — вялікі гонар узначальваць гэтую выдатную групу членаў, у якую ўваходзяць старшыні камітэтаў і падкамітэтаў і прыхільнікі моцнага партнэрства паміж ЗША і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам», — сказала Пэлосі.
Раней стала вядома, што вайсковае кіраўніцтва Злучаных Штатаў расцаніла імаверны візыт Пэлосі на Тайвань яе непажаданы. Ён мог бы істотна павысіць напружаньне ў няпростых адносінах Вашынгтону з Пэкінам.