Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі наведае Казахстан у верасьні


Папа Францішак
Папа Францішак

На запрашэньне прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева Папа Рымскі Францішак наведае Казахстан зь дзяржаўным візытам 13–15 верасьня 2022 году.

Прэсавая служба прэзыдэнта Такаева паведаміла, што ў рамках візыту заплянаваныя сустрэчы з най вышэйшым кіраўніцтвам Казахстану, а таксама ўдзел у VII Зьезьдзе лідэраў сусьветных і традыцыйных рэлігій.

Раней паведамлялася, што галоўнай тэмай зьезду стане роля рэлігійных лідэраў у духоўным і сацыяльным разьвіцьці чалавецтва ў постпандэмійны пэрыяд.

Некаторыя назіральнікі мяркуюць, што ў Казахстане можа адбыцца сустрэча Папы Рымскага Францішка з кіраўніком Расейскай праваслаўнай царквы патрыярхам Кірылам. Але афіцыйнага пацьверджаньня такой сустрэчы пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG