Пад санкцыі трапілі і зьвязаныя зь ім арганізацыі, у тым ліку і кіраваны ім антыглябалісцкі рух Расеі.
Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Улады ЗША лічаць, што Іёнаў «падтрымлівае глябальныя апэрацыі Крамля па нэгатыўным уплыве», а таксама ўдзельнічае ў спробах «дэстабілізаваць» ЗША і іх партнэраў. Паводле амэрыканскіх уладаў Іёнаў супрацоўнічаў з ФСБ і праектамі бізнэсоўца Яўгена Прыгожына. Мінюст ЗША прад’явіў Іёнаву крымінальнае абвінавачаньне.
Санкцыі таксама былі ўведзеныя ў дачыненьні да экспэрткі Расейскай рады па міжнародных справах і прэзыдэнткі Цэнтру падтрымкі і разьвіцьця грамадзкіх ініцыятываў «Крэатыўная дыпляматыя» Натальлі Бурлінавай. Яе зьвязваюць з расейскай разьведкай.
- Аляксандр Іёнаў — прэзыдэнт антыглябалісцкага руху РФ, а таксама чалец каардынацыйнай рады «Антымайдану» і прэзыдыюму «Афіцэраў Расеі». Ён зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру Расеі з патрабаваньнем прызнаць «замежнымі агентамі» выданьне The Bell і яго заснавальніцу Лізавету Асяцінскую. Таксама па яго заявах былі прызнаныя «замежнымі агентамі» выданьні «Медуза» і «Важные истории».