Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку пратэстоўцы зноў прарваліся ў будынак парлямэнту 


Прыхільнікі ўплывовага ірацкага шыіцкага імама Муктады ас-Садра, якія пратэстуюць супраць прызначэньня новага прэм’ер-міністра Іраку, 30 ліпеня ў другі раз за тыдзень прарваліся ў будынак парлямэнту на тэрыторыі так званай Зялёнай зоны Багдаду, дзе разьмешчаныя дзяржаўныя ўстановы Іраку і шэраг замежных амбасадаў, паведамляе Associated Press.

«Мы прыйшлі сёньня для таго, каб скінуць карумпаваных палітыкаў і ня даць ім правесьці сэсію парлямэнту. Мы адказалі на заклік ас-Садра», — прыводзіць агенцтва словы аднаго з маніфэстантаў.

Падчас спробы прарвацца ў будынак парлямэнту 30 ліпеня
Падчас спробы прарвацца ў будынак парлямэнту 30 ліпеня

Іракскія сілы бясьпекі ўжылі сьлёзацечны газ і гукавыя бомбы, каб адбіць дэманстрантаў, некалькі чалавек атрымалі раненьні, сьведкамі якіх сталі журналісты Associated Press.

Пратэстоўцы ў будынку парлямэнту 30 ліпеня
Пратэстоўцы ў будынку парлямэнту 30 ліпеня

Чаканае пасяджэньне парлямэнту не адбылося, дэпутатаў у залі не было.

Прэмʼер-міністар Іраку Мустафа аль-Кадзімі загадаў сілам бясьпекі абараніць дэманстрантаў і папрасіў іх захаваць мірны характар пратэсу.

Акцыі ў Багдадзе пачаліся ў мінулую сераду, тады некалькі сотняў пратэстоўцаў уварваліся ў будынак парлямэнту, нягледзячы на заклікі цяперашняга прэмʼера неадкладна разысьціся.

У Іраку цяпер адбываюцца самыя маштабныя акцыі пратэсту з кастрычніка 2021 году, калі ў краіне праходзілі выбары. Пратэстоўцы выступаюць супраць вылучэньня на пасаду прэмʼер-міністра кандыдатуры Махамэда аль-Судані, бо лічаць яго занадта блізкім да Ірану, і падтрымліваюць шыіцкага клірыка Муктада аль-Садра.

Палітычны альянс Муктады аль-Садра атрымаў найбольшую колькасьць месцаў на ўсеагульных выбарах у кастрычніку мінулага году, але ён не знаходзіцца ва ўладзе праз палітычны тупік, які паўстаў пасьля галасаваньня. Хваляваньні адбыліся пасьля 9 месяцаў крызісу, падчас якога спрэчкі паміж рознымі палітычнымі групоўкамі ў краіне так і не дазволілі стварыць новы ўрад, бо Садр адмовіўся працаваць з супернікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG