Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс LSM.lv са спасылкай на Службу дзяржбясьпекі Латвіі.
Падчас праверак падвышаную ўвагу зьвяртаюць на людзей, якія служылі ў сілавых структурах Расеі і Беларусі, публічна дэманструюць сымбалі, якія асацыююцца з агрэсіяй РФ, або выказваюць нэгатыўнае стаўленьне да Латвіі.
Дагэтуль ва ўезьдзе ў Латвію адмовілі 62 замежным грамадзянам — сярод іх 41 грамадзянін Расеі, 14 — Беларусі і 7 грамадзян іншых краін.
Большая частка замежнікаў, якім на мяжы адмовілі ва ўезьдзе, адкрыта дэманстравалі падтрымку ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны, агучваючы тыповыя матывы крамлёўскай прапаганды вайны, указалі ў Службе дзяржбясьпекі.
У выпадках, калі ў гэтых асобаў была дзейная віза для паездак у Шэнгенскую зону, візу анулявалі.