Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале прадстаўнік Кабінэту міністраў Украіны ў Вярхоўнай радзе Тарас Мельнічук.
Паводле яго інфармацыі, сёньня было дэнансаванае пагадненьне з урадам Беларусі аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах. Пагадненьне было падпісана ў 1998 годзе.
Гэты дакумэнт дазваляў перавозкі пасажыраў і грузаў паміж портамі Ўкраіны і Беларусі, а таксама транзытныя перавозкі па ўнутраных водных шляхах абедзьвюх краінаў.