Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз пісьменьнікаў Украіны спыніў супрацу зь беларускімі калегамі. Але ня ўсімі, толькі з праўладнымі


Помнік літары «Ї» ў Роўне
Помнік літары «Ї» ў Роўне

Нацыянальны саюз пісьменьнікаў Украіны спыніў супрацу з нацыянальнымі пісьменьніцкімі арганізацыямі і амбасадамі 17 краін, у тым ліку і Беларусі.

«Мы спыняем супрацу з тымі праўладнымі саюзамі пісьменьнікаў зь Беларусі і Расеі, якія выступаюць супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. З усімі іншымі пісьменьнікамі з гэтых краін, якія не падтрымліваюць уладу і палітыку Пуціна ды Лукашэнкі, мы будзем супрацоўнічаць і кантактаваць», — паведаміў Свабодзе кіраўнік прэсавага цэнтру Нацыянальнага саюзу пісьменьнікаў Украіны Вячаслаў Гук.

Згодна з рашэньнем сакратарыяту арганізацыі, цяпер пісьменьнікі з праўладных саюзаў тых краін, якія ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях галасуюць супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, ня змогуць друкаваць свае творы ў выданьнях Саюза пісьменьнікаў Украіны. У той жа час дапускаецца выключэньне для твораў памерлых клясыкаў, а таксама тых сучасных пісьменьнікаў гэтых краін, якія публічна падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і асуджаюць агрэсію Расеі супраць Украіны.

Нацыянальны саюз пісьменьнікаў Украіны таксама адмовіўся ад правядзеньня супольных акцый (творчых вечароў, круглых сталоў, канфэрэнцый і г. д.) з дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі 17 краін, а таксама забараніў усім сваім сябрам удзельнічаць у якіх-небудзь літаратурна-мастацкіх імпрэзах, ініцыяваных іхнымі прадстаўнікамі.

Нацыянальны саюз пісьменьнікаў Украіны паінфармаваў аб сваім рашэньні ўсе галіновыя дзяржаўныя органы кіраваньня, якія адказваюць за правядзеньне культурнай і замежнай палітыкі.

У пералік краін, зь якімі ўкраінскія пісьменьнікі спынілі супрацу, уключаны

  • Армэнія,
  • Беларусь,
  • Вэнэсуэла,
  • Зымбабвэ,
  • Іран,
  • Камбоджа,
  • Кіргізстан,
  • Кітай,
  • КНДР,
  • Куба,
  • Лаос,
  • М’янма,
  • Нікарагуа,
  • Расея,
  • Судан,
  • Сырыя,
  • Сэрбія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG