Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы міністар Шатляндыі выказала надзею, што яе краіна вернецца ў ЭЗ


Першы міністар Шатляндыі Нікала Стэрджэн
Першы міністар Шатляндыі Нікала Стэрджэн

Першы міністар Шатляндыі Нікала Стэрджэн 2 сьнежня выказала надзею, што Шатляндыя здабудзе незалежнасьць і далучыцца да Эўразьвязу.

У заяве, апублікаванай на сайце Шатляндзкай нацыянальнай партыі, яна падкрэсьліла, што Брэкзыт супярэчыць волі большасьці шатляндцаў.

Стэрджэн нагадала, што за паўстагодзьдзя сяброўства ў Эўразьвязе Шатляндыя «атрымала велізарную карысьць» з удзелу ў адзіным рынку. У цяперашні час больш за 230 тысяч чалавек з многіх краінаў Эўропы жывуць у Шатляндыі. «Яны частка нас, яны нашы сябры і сям’я, і мы сапраўды хочам, каб яны засталіся», — заявіла першы міністар.

З 1 студзеня 2021 года Вялікая Брытанія, у склад якой уваходзіць Шатляндыя, канчаткова выйшла з ЭЗ, падпісаўшы ў апошнія дні 2020 году пагадненьне аб умовах эканамічнага супрацоўніцтва з Эўразьвязам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG