Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да палітвязьня Мікалая Дзядка два тыдні не пускаюць адвакатаў


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Да палітычнага зьняволенага блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка 31 сьнежня зноў не пусьцілі адваката. Адвакаты ня могуць трапіць да яго з 18 сьнежня, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцы заклі́калі ўмяшацца ў сытуацыю зь Мікалаем Дзядком спэцдакладчыкаў ААН Нільса Мельцэра (па катаваньнях) і Анаіс Марэн (па Беларусі).

Міколу Дзядка затрымалі і моцна зьбілі 12 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК.

Ягоны бацька Аляксандар Дзядок падаў заяву пра ўзбуджэньне крымінальнай справы за зьбіцьцё і катаваньне сына, але праверку па ёй так і не пачалі. Ён таксама заявіў, што атрымаў інфармацыю зь СІЗА, што «Мікалая там хочуць забіць, ствараюць умовы, каб ён памёр».

Міколу Дзядка абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Новы год у няволі сустрэнуць 169 палітычных вязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG