Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падмане Лукашэнка Пуціна?


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 14 верасьня 2020
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 14 верасьня 2020

Ці зьбіраецца Лукашэнка праз «Усебеларускі сход» зьмяніць Канстытуцыю? Ці зможа і ці захоча Расея прымусіць Лукашэнку выканаць сочынскія абяцаньні? Ці скончылася беларуская рэвалюцыя?

На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.

Карбалевіч

  • Лукашэнка вельмі хутка мяняе сваю пазыцыю. Некалькі тыдняў таму ён казаў, што «Ўсебеларускаму народнаму сходу» (УНС) трэба надаць канстытуцыйны статус.
  • На апошняй нарадзе, прысьвечанай правядзеньню сходу, ён не прыгадаў ні пра яго канстытуцыйны статус, ні пра зьмены ў Канстытуцыю наагул.
  • Праект канстытуцыйнай рэформы спускаецца на тармазах. Яна сёлета зьявілася хутчэй з падачы Масквы.
  • Яна адыгрывала ролю нейкага кампрамісу з грамадзтвам, так яна трактавалася дзяржаўнымі СМІ.
  • Лукашэнка пагадзіўся на рэформу пад ціскам пратэстаў і Расеі.
  • Цяпер ён палічыў, што пратэст ён здушыў. Таму ён мяркуе, што канстытуцыйная рэформа яму цяпер непатрэбная.
  • Лукашэнка ўпэўнены, што ён перамог.
  • Аб’ектыўна казаць пра яго перамогу не выпадае, палітычны крызіс не пераадолены.
  • Яго ўлада цяпер трымаецца толькі на грубай сіле.
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Гэта не задавальняе ня толькі грамадзтва, але і апарат улады.
  • Вельмі паказальнае інтэрвію Шакуціна «Нашай Ніве», ён у роспачы. Прыдворны бізнэс таксама хацеў бы даведацца, што рабіць, але Лукашэнка на гэта не адказвае.
  • Для мяне паказьнікам пазыцыі Расеі было рашэньне ўраду РФ выдзеліць абяцаны раней крэдыт.
  • Пуцін сьцярпеў, што Лукашэнка яго чарговым разам падмануў.
  • У Крамлі ня хочуць, каб Лукашэнка быў адхілены ад улады пад ціскам вуліцы.
  • Расея разглядае беларускае пытаньне ў кантэксьце супрацьстаяньня з Захадам.

Мажэйка

  • Гэта стыль Лукашэнкі — не саступаць са сваёй пазыцыі, таргавацца да апошняга.
  • Тое, што ён абвяшчае цяпер, можа быць зьменена празь некалькі тыдняў.
  • Ён жа не сказаў цяпер, што «Ўсебеларускі сход» ня будзе абмяркоўваць Канстытуцыю.
  • Аўтарытарныя лідэры ідуць на транзыт улады, калі яны моцныя, калі ў іх усё пад кантролем, як гэта нядаўна зрабіў Нурсултан Назарбаеў.
  • Мяняць Канстытуцыю — гэта быў прымус з боку грамадзтва і Расеі.
  • «Усебеларускі народны сход» — яшчэ больш псэўдадэмакратычная форма, чым існы парлямэнт, значна больш зручны для Лукашэнкі.
  • Цяпер склалася патавая сытуацыя, цяпер ні Лукашэнка, ні пратэст ня могуць перамагчы.
Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка
  • Лукашэнка застаецца ва ўладзе, але цалкам здушыць пратэст ён ня можа.
  • Памылкі Лукашэнкі — гэта найлепшае, што было ў беларускага пратэсту ў 2020 годзе.
  • Расейскі крэдыт — ён на падтрымку расейскіх прадпрыемстваў, на выплату ім даўгоў. Праблемы беларускай эканомікі ён ніяк не вырашае.
  • Улада скасоўвае ковідныя выплаты мэдыкам, вядзе размовы пра падвышэньне падаткаў, у тым ліку і для ІТ-сфэры, пра скарачэньне дэкрэтных адпачынкаў.
  • Расея гэтыя праблемы Лукашэнку вырашаць не дапамагае.
  • Расея ня мае ў Беларусі нікога, з кім яна магла б гуляць. Таму Расея зацікаўленая, каб Лукашэнка страціў уладу, але не цяпер, а пазьней, калі Расея знойдзе сабе палітычную падтрымку ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG