Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заключыла кантракт на пастаўку азэрбайджанскай нафты


Лога кампаніі SOCAR.
Лога кампаніі SOCAR.

Кампанія SOCAR Trading ( «дачка» Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджану SOCAR) заключыла доўгатэрміновы кантракт зь Беларускай нафтавай кампаніяй (БНК) на пастаўку азэрбайджанскай нафты, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на крыніцы ў SOCAR.

У 2020 годзе SOCAR Trading ўжо паставіла ў Беларусь каля 1 мільёна тон Azeri Light, а таксама іншых гатункаў нафты.

26 сьнежня зьявіліся паведамленьні, што Расея і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе, і што падатковы манэўр улічаны ня будзе.

«РИА Новости» піша, што цяпер Беларусь дывэрсіфікуе пастаўкі нафты на два сваіх НПЗ на тле пэрыядычных цэнавых рознагалосьсяў з асноўным і традыцыйным пастаўшчыком — Расеяй.

Працягваючы закупляць расейскую нафту з пастаўкамі па магістральным нафтаправодзе «Дружба» і па чыгунцы, Беларусь таксама працуе з альтэрнатыўнымі маршрутамі транспарціроўкі сыравіны на свае НПЗ. Нафта пастаўляецца па моры праз парты ў Клайпедзе і Адэсе.

У прыватнасьці, Менск з пачатку 2020 году закупляў нафту з Азэрбайджану, Нарвэгіі, Савудаўскай Арабіі і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG