Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмешчаны ў ізалятар актывіст «Эўрапейскай Беларусі» затрыманы па новым пратаколе


Андрэй Шарэнда. Архіўнае фота.
Андрэй Шарэнда. Архіўнае фота.

Зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РУУС Берасьця мясцовы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда затрыманы па новым пратаколе, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.

Ён нагадаў, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Шарэнду ўвечары 29 сьнежня каля пад’езда дому, дзе той жыве. Актывіста даставілі ў Ленінскі РУУС і зьмясілі ў ІЧУ аддзелу міліцыі. У ізалятары жонцы Шарэнды сказалі, што падставай для яго затрыманьня стала правапарушэньне паводле артыкулу 23.34 кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях.

«1 студзеня прыкладна ў 20.30 Андрэя Шарэнду павінны былі вызваліць пасьля заканчэньня 72 гадзін з моманту фактычнага затрыманьня. Калі актывіст не выйшаў на волю, тыя, хто прыйшоў яго сустракаць, патэлефанавалі ў ізалятар, дзе ім паведамілі: Шарэнда затрыманы яшчэ на 72 гадзіны па новым пратаколе», — дапоўніў праваабаронца.

Шарэнду ўжо неаднаразова судзілі за ўдзел у акцыі прыхільнікаў перамен і прыгаворвалі да адміністратыўнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG