Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Эўразьвязу падпісалі гандлёвае пагадненьне з Брытаніяй


 Урсуля фон дэр Ляен
Урсуля фон дэр Ляен

Кіраўнікі Эўразьвязу — кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен — у сераду ў Брусэлі афіцыйна падпісалі ад імя ЭЗ пагадненьне аб ўзаемаадносінах паміж Эўразьвязам і Вялікай Брытаніяй пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ.

Сёньня ж на самалёце брытанскіх ВПС дакумэнты павінны даставіць у Лёндан, дзе іх падпіша прэм’ер-міністар Борыс Джонсан.

Бакі ўзгаднілі дакумэнты ўсяго некалькі дзён таму, пасьля шматмесячных перамоваў. Гаворка ідзе пра тры дакументы, галоўны зь якіх — пагадненьне аб гандлі і супрацоўніцтве паміж Вялікай Брытаніяй і ЭЗ. Яно заснавана на нулявых тарыфах і нулявых квотах. Калі б яго не ўдалося падпісаць, то бакі сталі б заключаць угоды паводле правілаў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, з выкарыстаньнем усіх мытаў і квот. Гэта пагражала б стратамі для бізнэсу і ростам беспрацоўя.

Брытанія афіцыйна выйшла з Эўразьвязу 31 студзеня 2020 году, аднак да канца году дзейнічаў пераходны пэрыяд, на працягу якога захоўваліся ў сіле ўсе дзейныя раней пагадненьні.

З 1 студзеня 2021 году Брытанія пакіне ЭЗ ня толькі фармальна, але і дэ-факта, а на замену старым пагадненьням павінны прыйсьці новыя. Брытанскі парлямэнт мае намер ухваліць іх яшчэ да наступленьня новага году. Аднак Эўрапарлямэнт разгледзіць іх не раней, чым у сакавіку, у сувязі з чым Рада ЭЗ раней прыняла рашэньне ўвесьці іх у дзеяньне часова з 1 студзеня, пакуль тэрмінам на 2 месяцы.

  • Улетку 2016 году брытанцы прагаласавалі за выхад з Эразьвязу. Вялікая Брытанія далучылася да ЭЗ у 1973 годзе і стала першай краінай, якая яго пакінула.
  • Перамовы аб умовах выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ пачаліся ў чэрвені 2017 году і першапачаткова былі разьлічаныя на два гады, аднак некалькі разоў падаўжаліся. Брытанскі парлямэнт ухваліў пагадненьне толькі пасьля датэрміновых выбараў, на якіх перамаглі кансэрватары на чале з Борысам Джонсанам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG