Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Львоў адмовіўся праводзіць зімовую Алімпіяду ў 2022 годзе


Украінскі горад Львоў адмовіўся ад ідэі правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Рашэньне было прынятае па выніках перамоваў, у якім прынялі ўдзел прэзыдэнт МАК Томас Бах, кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Украіны Сяргей Бубка, а таксама прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк.

Томас Бах падкрэсьліў: «Згодна з папярэдняй ацэнкай нашай рабочай групы, заяўка Львова валодае велізарным патэнцыялам для далейшага разьвіцьця». Тым ня менш, прэзыдэнт МАК Бах адзначыў, што з-за няпростай палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне правядзеньне Гульняў немагчыма.

Сталіца Алімпіяды будзе аб’яўлена ў ліпені-жніўні 2015 году. На арганізацыю гульняў прэтэндуюць Осла, Алма-Ата, Пэкін і Чжаньцьзякоў (Кітай).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG