Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Макрыцкі перамог у конкурсе Свабоды «Настаяшчы хакей»


Цягам траўня мы прымалі ад Вас сьмешныя, кур’ёзныя, незвычайныя фотаздымкі, малюнкі, каляжы і самы розны «трэш», які паказвае падзеі, атмасфэру, жыцьцё турыстаў і мясцовых падчас хакейнага чэмпіянату.

На конкурс «Настаяшчы хакей!» нам даслалі каля сотні працаў, зь якіх мы адабралі 25 найбольш цікавых. З улікам галасаваньня на нашым сайце рэдакцыя Радыё Свабода вырашыла аддаць першае месца працы Дзьмітрыя Макрыцкага «Наперад, Беларусь!». Пераможца зьяўляецца адным з кіраўнікоў папулярнай беларускамоўнай спартовай суполкі «Эўрапейскі футбол». Ён атрымае галоўны прыз — плэер iPod Shuffle.



Астатнія ўдзельнікі атрымаюць ад Радыё Свабода фірмовыя цішоткі і новыя кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG