Першым чвэрцьфіналістам стала зборная Бразыліі. Асноўны час яе матчу супраць каманды Чылі завяршыўся ўнічыю 1:1.
Галы забілі: у Бразыліі - Луіс, у Чылі - Санчэс. У овэртайме мячоў забіта не было, а ў сэрыі пэнальці бразыльцы былі дакладнейшыя 3:2.
У другім матчы 1/8 фіналу Калюмбія нанесла паражэньне Ўругваю 2:0. Абодва мячы забіў Радрыгес.