У сувязі з кібэратакай, пачынаючы з 14 лістапада пэрыядычна адбываюцца збоі ў працы мультымэдыйнай і інфармацыйнай службы радыёстанцыі. У панядзелак праца інтэрнэту была адноўленая і вяшчаньне працягнулася ў нармальным рэжыме.
Атака не спыніла доступу да старонак РС/РСЭ, аднак запаволіла працу службаў радыё і абнаўленьне сайтаў.
Як заявіў прэзыдэнт РС/РСЭ Кевін Клоўз, тэхнічныя службы радыёстанцыі зьбіраюць зьвесткі пра інтэрнэт-атаку, аднак пацьвердзіў меркаваньне, што атака мае скіраваны характар. Са словаў Клоўза, у панядзелак было вырашана паведаміць аб гэтым аўдыторыі радыёстанцыі, якая, як ён адзначыў, «разьлічвае на Радыё Свабода, і якой і без таго даводзіцца пераадольваць шматлікія перашкоды, каб быць на сувязі з намі кожны дзень».
Сыстэма кіраваньня кантэнтам РС/РСЭ абслугоўвае таксама сайты «Голасу Амэрыкі», службаў вяшчаньня на Блізкі Ўсход і Кубу.
Гэтыя амэрыканскія інфармацыйныя сеткі таксама былі закранутыя атакай, аднак працягваюць працаваць безь перабояў.
Клоўз ахарактарызаваў кібэратаку як «яскравае сьведчаньне выклікаў, зь якімі сутыкаецца ў наш час свабоднае пашырэньне інфармацыі і абмен ёю».
DDoS-атака перапаўняе аб'ект нападу фальшывымі запытамі, якія паступаюць з тысячаў ці нават мільёнаў кампутараў, якія былі ўзламаныя і заражаныя вірусамі або адмысловымі шкоднымі праграмамі.
Крыху меншыя маштабы мела DDoS-атака на сайт Беларускай службы Радыё Свабода ў 2008 годзе.
Дырэктар у тэхналёгіі РС/РСЭ Лук Спрынгер паведаміў, што атака была заўважаная 14 лістапада, калі кампутарныя сеткі радыё пачалі атрымліваць у шмат разоў болей запытаў, чым звычайна. Падчас піку атакі яе інтэнсіўнасьць дасягала сотні тысячаў запытаў за сэкунду.
Спрынгер мяркуе, што арганізатары атакі выкарыстоўвалі супольную магутнасьць больш чым мільёна кампутараў, пры гэтым іх уладальнікі могуць пра гэта нічога й ня ведаць.
Аналіз тэхнічнай інфармацыі паказаў, што каля 80 працэнтаў кампутараў, зь якіх прыходзяць фальшывыя запыты DDoS-атакі, разьмешчаныя ў Кітаі, каля 20 працэнтаў – у Расеі.
Аднак Спрынгер зазначыў, што гэтыя зьвесткі не даюць магчымасьці выявіць адказных за атаку.