Пракуратура заявіла, што міністар, па ўсёй верагоднасьці, забыў указаць у падатковай дэклярацыі кошт свайго наручнага гадзіньніка — 6 тысяч 600 даляраў.
Туск, паведаміўшы журналістам аб прыняцьці заявы аб адстаўцы Новака, адзначыў, што будзе рады вяртаньню калегі ва ўрад, калі расьсьледаваньне высьветліць невінаватасьць падазраванага.
Інцыдэнт стаў чарговай непрыемнасьцю для партыі «Грамадзянская плятформа», якую ўзначальвае прэм’ер-міністар Туск. Раней у адрас высокапастаўленых членаў партыі ўжо выказваліся падазрэньні ў парушэньнях этыкі дзяржаўных служачых і злоўжываньнях.
Партыя «Грамадзянская плятформа» рыхтуецца да ўдзелу ў усеагульных выбарах у 2015 годзе і яе кіраўніцтва пільна сочыць за бездакорнасьцю партыйнай рэпутацыі.