Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхась Мускі пра «лягер аблегчанага рэжыму»


Міхась Мускі. Фота http://www.bnp.by.
Міхась Мускі. Фота http://www.bnp.by.

Госьць «Свабоды» — маладафронтавец Міхась Мускі, які сёньня вярнуўся з войска. Ён праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай частцы № 44540 у Лапічах.

Міхася Мускага затрымалі 26 красавіка мінулага году пасьля «Чарнобыльскага шляху». На наступны дзень Савецкі райсуд Менску абвінаваціў яго ў дробным хуліганстве і арыштаваў на 15 сутак. Актывіст павінен быў выйсьці на волю 11 траўня, аднак суд Маскоўскага раёну арыштаваў яго яшчэ на пяць сутак. 15 траўня 2012 году актывіста пад канвоем даставілі з турмы на Акрэсьціна ў ваенную частку. Міхась Мускі не прыняў вайсковую прысягу. За час службы яго неаднаразова каралі гаўптвахтай, пазбаўлялі спатканьняў са сваякамі.

Знаткевіч: Якія першыя ўражаньні пасьля вяртаньня з войска?

Мускі: У мяне пакуль што праходзіць працэс акліматызацыі. Пачынаю знаёміцца з калектывам. Шмат чаго прапусьціў, напрыклад, зьезд «Маладога фронту». Яшчэ і сутак не прайшло з моманту майго вызваленьня.

Знаткевіч: Вы кажаце пра дэмабілізацыю «вызваленьне». Гэта значыць, што вы ўспрымалі войска як турму?

Я прысягу прымаў у «Маладым фронце», а другую прымаць палічыў немэтазгодным
Мускі: Так. Я ў войску сваю частку называў «лягер аблегчанага рэжыму». Ну былі там нейкія станоўчыя адрозьненьні ад турмы, напрыклад, больш знаходжаньня на сьвежым паветры. Але ўсё роўна, я гэта ўспрымаў, як ізаляцыю ад грамадзтва.

Знаткевіч: У 2009 годзе вас прызналі непрыдатным да вайсковай службы ў мірны час па стане здароўя. Пазьней неяк памяняўся дыягназ?

Мускі: Мне сказалі, што ў пераліку паводле Закону стала менш хваробаў і што цяпер мне, маўляў, можна ісьці служыць. У мяне быў падвышаны артэрыяльны ціск і праблемы з сэрцам.

Знаткевіч: Ці казалі вам наўпрост, што ваш прызыў зьвязаны з палітычнай актыўнасьцю?

Мускі: Так, вядома. На неафіцыйных гутарках мне пастаянна нагадвалі і давалі зразумець, хто я. Самі афіцэры казалі, што мяне ізалявалі ад грамадзтва.

Знаткевіч: Чаму вы вырашылі не прымаць прысягі і наколькі вялікі быў ціск на вас у войску?

Мускі: Спачатку гэта было на эмацыйным узроўні. Мне не спадабалася, калі мяне з адной установы закрытага тыпу адправілі ў іншую. А пасьля гэта ўжо быў халодны разьлік. Я прысягу прымаў у «Маладым фронце», а другую прымаць палічыў немэтазгодным. І цяпер, насамрэч, я не шкадую аб гэтым. Многія мае саслужыўцы казалі мне, што каб ведалі, таксама б не прымалі прысягі. Да мяне менш прадузята ставіліся. Але калі такое стаўленьне і было, я мог адказаць. і за гэта на мяне не накладаліся дысцыплінарныя спагнаньні.

Знаткевіч: А ці быў на вас ціск, каб вы прысягу прынялі?

Мускі: Вядома, нават у псыхбальніцу пагражалі адправіць.

Знаткевіч: Якія пляны? Ці будзеце працягваць палітычную дзейнасьць?

Мускі: Вядома, так. Я буду прымаць удзел ва ўсіх кампаніях «Маладога фронту», але гэта ўсё пасьля маёй акліматызацыі, бо я яшчэ не зусім усьведамляю, што я ўжо вызваліўся.

Слухаць гутарку цалкам

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:21 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG