Зьвесткі пра тое, што ў мэтро чарговы інцыдэнт, пачалі паступаць з сацыяльных сетак адразу па шостай гадзіне вечару. Дэмбоўскі паведамляе, што па зьвестках, атрыманых ад мэтрапалітэну, адбылася паломка рухомага саставу ў раёне мэтро Маскоўская. Ці ёсьць там людзі, пакуль не вядома.
«Пра задымленьне на станцыі «Парк чарлюскінцаў» нам ніякай інфармацыі не паступала, — кажа Дэмбоўскі. — Дэталёвую інфармацыю ўдакладняем. Сачыце за нашым твітарам».
Перавозкі пасажыраў па 1-й лініі мэтрапалітэну былі часова спыненыя. Рух узнавіўся а 18:35.