Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» патрабуе вызваліць Бандарэнку


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Праваабарончы цэнтар «Вясна» запатрабаваў ад уладаў неадкладна вызваліць дырэктара прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшн» Андрэя Бандарэнку і спыніць адміністратыўны перасьлед праваабаронцы.

«Вясна» распаўсюдзіла адмысловую заяву адносна арышту праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі.

14 лістапада суд Маскоўскага раёну Менску пакараў Андрэя Бандарэнку пяцьцю суткамі арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» расцэньвае затрыманьне і адміністратыўны перасьлед праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі «як выключна беспадстаўны, які груба парушае прынятыя на сябе дзяржавай міжнародныя абавязаньні ў галіне абароны правоў чалавека».

У заяве «Вясна» патрабуе спыніць практыку перасьледу і ціску на праваабаронцаў, абмежаваньня іх права на свабоду мірнай дзейнасьці, накіраванай супраць парушэньняў правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Андрэя Бандарэнку затрымалі 14 лістапада ў калідоры суду Маскоўскага раёну Менску, дзе адбываўся працэс над удзельнікамі пікету памяці забітага ў СІЗА на «Валадарцы» Ігара Пцічкіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG