Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Логвінаў» запрасіў Міністэрства інфармацыі ў суд


18 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пачнецца разгляд пазову выдавецтва «Логвінаў» да Міністэрства інфармацыі.

Выдавецтва патрабуе ад Міністэрства інфармацыі адмяніць загад аб пазбаўленьні выдавецкай ліцэнзіі.

Папярэднія слуханьні адбыліся 14 лістапада: Прадстаўнікі абодвух бакоў пацьвердзілі свае ранейшыя пазыцыі.

23 верасьня прыватнае выдавецтва «Логвінаў» атрымала ад Міністэрства інфармацыі паведамленьне пра пазбаўленьне выдавецкай ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Суд Ашмянскага раёну прызнаў гэтае выданьне экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 году. Міністэрства інфармацыі палічыла друк гэтага альбома «грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні».

23 кастрычніка выдавецтва «Логвінаў» зьвярнулася ў Вышэйшы гаспадарчы суд, каб прызнаць несапраўдным загад Міністэрства інфармацыі аб спыненьні ліцэнзіі.
Выдавецтва «Логвінаў» падтрымалі сотні літаратараў з розных краін сьвету і творчыя зьвязы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG