Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія эколягі падтрымалі арыштаваных актывістаў Грынпісу


Беларускія эколягі падтрымалі арыштаваных у Расеі актывістаў «Грынпіс». Каля 20 чалавек падпісалі пэтыцыю ў іх абарону на дабрачынным вечары, які адбыўся ў Менску.

Імпрэзу правялі ў Менску аб’яднаньне «Зялёная сетка» і Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend) .

Арганізатары распавялі пра кожнага з 30 актывістаў, іх барацьбу за выратаваньне Арктыкі, а таксама пра акцыю, зьвязаную з плятформай «Прыразломная», перадае БелаПАН.

Удзельнікі вечарыны адправілі паштоўкі і лісты падтрымкі актывістам. Мерапрыемства завяршылася своеасаблівым аўкцыёнам, на якім разыгрываліся прызы з сымбалямі Арктыкі і Грынпіса.

Як паведаміла Яўгенія Белякова з расейскага «Грынпіс», гэтая міжнародная арганізацыя даўно выступае за тое, каб абвясьціць Арктыку запаведнікам. Паводле яе слоў, гэта важна дзеля захаваньня клімату плянэты.

Юрыст-міжнароднік Аляксей Казлюк заявіў, што паводзіны актывістаў Грынпіса не зьяўляліся пірацтвам. Таксама адсутнічаюць падставы для ўтрыманьня актывістаў пад вартай за "хуліганства", якое ім цяпер інкрымінуецца.

30 членаў міжнароднага экіпажу і пасажыраў судна «Арктык Санрайз», затрыманага 19 верасьня, абвінавачваюцца ў хуліганстве за тое, што паспрабавалі правесьці акцыю на нафтавай плятформе «Прыразломная» у Баранцавым моры, пратэстуючы супраць здабычы нафты ў Арктыцы. Першапачаткова дзеяньні эколягаў расейскія ўлады кваліфікавалі як «пірацтва».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG