У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ўведзена адказнасьць за распаўсюджаньне неабгрунтаванай інфармацыі аб працэсах, што адбываюцца ва ўнівэрсытэце.
Выкладчыкаў азнаёмілі з Кодэксам паводзін у ЭГУ, які зацьверджаны загадам рэктара 14 лістапада, паведаміў БелаПАН прадстаўнік унівэрсытэту, які пажадаў застацца неназваным. Паводле яго слоў, выкладчыкі, зь якімі палажэньні Кодэксу не абмяркоўваліся, атрымалі дакумэнт (на ангельскай і літоўскай мовах) 15 лістапада.
14 лістапада рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў у афіцыйнай заяве прапанаваў правесьці рэформы ў ВНУ з мэтай кансалідацыі супрацоўнікаў унівэрсытэту й «стварэньня пастаяннага ядра выкладчыкаў». Міхайлаў таксама заявіў, што ЭГУ не плянуе адмовіцца ад «беларускага характару і скіраванасьці унівэрсытэту».
Раней выкладчыкі ЭГУ стварылі дэмакратычную плятформу «За новы ЭГУ» для удзелу ў выбарах у сэнат унівэрсытэту, якія пройдуць 19 лістапада.
У зацьверджаным Кодэксе паводзін зазначаецца, што яго зьяўленьне зьвязана зь неабходнасьцю «прыстасаваць унівэрсытэт да зьменлівага асяродзьдзя», і дакумэнт прызначаны для падтрыманьня «высокіх этычных стандартаў ва ўнівэрсытэце».
Дакумэнт мае на ўвазе, што члены супольнасьці ЭГУ будуць паважліва ставіцца да асабістай інфармацыі, якая так ці інакш трапляе ў іх распараджэньне. Разам з тым падкрэсьліваецца, што супрацоўнікі і студэнты нясуць адказнасьць за сьвядомае распаўсюджаньне «хлусьлівай, паклёпніцкай ці нейкай неабгрунтаванай інфармацыі аб працэсах, якія адбываюцца ва ўнівэрсытэце, і ўнівэрсытэт можа прыняць законныя меры ў дачыненьні да гэтай асобы».
Да парушальнікаў будуць прымяняцца дысцыплінарныя меры «аж да скасаваньня кантракта».
На просьбу пракамэнтаваць прыняцьце Кодэксу паводзінаў дацэнт ЭГУ, кандыдат філязофскіх навук Андрэй Лаўрухін зазначыў, што зьяўленьне гэтага дакумэнта стала «адказам адміністрацыі на зварот выкладчыкаў да шырокай грамадзкасьці і імкненьнем закруціць гайкі і заткнуць раты». Лаўрухін падкрэсьліў, што ролю беларускіх выкладчыкаў і беларускай мовы ў ЭГУ дэманструе і той факт, што Кодэкс напісаны на англійскай і літоўскай мовах.
«У адказ на спробу акадэмічнай супольнасьці адстаяць адну акадэмічную каштоўнасьць, акадэмічнае самакіраваньне, адміністрацыя ЭГУ вырашыла абмежаваць і другую — нашу акадэмічную свабоду. Гэта ужо крок да афіцыйнай вэрсіі беларускай вышэйшай адукацыі», — сказаў Лаўрухін.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт быў адкрыты ў Менску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія улады, незадаволеныя самастойнасьцю кіраўніцтва ЭГУ, яго імкненьнем да незалежнасьці, закрылі ВНУ. У 2005 годзе ЭГУ аднавіў працу у Вільні ў статусе беларускага ўнівэрсытэту ў выгнаньні. Асноўную частку студэнтаў ЭГУ складаюць беларусы.