Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казані знайшлі «чорныя скрынкі»


Казанскі аэрапорт
Казанскі аэрапорт

На месцы катастрофы пасажырскага «Боінга» ў аэрапорце Казані знойдзеныя бартавыя самапісцы.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, працягваецца апазнаньне целаў загінулых – 44 пасажыраў і шасьці чальцоў экіпажу. У ім бяруць удзел сваякі ахвяр і судова-мэдычныя экспэрты. У Сьледчым камітэце Расеі асноўнымі вэрсіямі авіякатастрофы лічаць тэхнічныя няспраўнасьці і, магчыма, зьвязаную з гэтым памылку пілётаў. Намесьнік кіраўніка Сьледчага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Татарстану Марат Зарыпаў паведаміў, што ўзоры паліва адпраўленыя на экспэртызу – для высьвятленьня, ці адпавядала яно стандартам якасьці. У офісе кампаніі «Татарстан» у Казані канфіскавана дакумэнтацыя, якая тычыцца самалёта, які разьбіўся. У Татарстане сёньня абвешчаная жалоба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG