Пра гэта паведаміў журналістам у аэрапорце Казані віцэ - прэм'ер рэспублікі Юрый Камалтынаў.
На пытаньне журналістаў, ці выяўленыя ўсе целы загінулых і чорныя скрыні, Камалтынаў адказаў, што праца вядзецца. Ён таксама паведаміў, што аэрапорт Казані будзе зачынены да 18 лістапада.
«Боінг 737» авіякампаніі «Татарстан» разьбіўся ўвечары 17 лістапада пры заходзе на пасадку. Загінулі ўсе 44 пасажыры і шасьцёра сяброў экіпажа.
Па дадзеных сыноптыкаў, умовы надвор'я ў раёне Казані ў момант авіякатастрофы былі нармальнымі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выказаў спачуваньні родным і блізкім загінуўшых і даў даручэньне ўраду стварыць камісію для расьсьледаваньня прычын і абставінаў катастрофы. Ўзбуджаная крымінальная справа.
18 лістапада абвешчана афіцыйным днём жалобы ў Татарстане.
«Боінг», які разьбіўся, быў выпушчаны ў 1990 годзе, і затым эксплюатаваўся авіякампаніямі Францыі, Уганды, Бразыліі, Румыніі і Баўгарыі. Авіякампанія «Татарстан» набыла яго ў 2008 годзе.