Цягам трох тыдняў гэтага месяца паляўнічыя ў Польшчы павінны забіць каля 210 тысяч дзікоў. Масавае паляваньне, якое рэкамэндуюць міністэрствы аховы навакольнага асяродзьдзя і сельскай гаспадаркі, зьяўляецца элемэнтам барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней.
Прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтру гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыяактыўнага забруджаньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя расказалі, якое надвор’е чакае жыхароў Беларусі ў 2019 годзе.
«Яблыневы сад па дыяганалі можна прайсьці ўсяго за восем хвілінаў. Гэта ня тыя плошчы, на якіх варта дадаткова разьмяшчаць культурна-відовішчныя цэнтры, паркоўкі і канатныя дарогі. Сад мае зусім іншую функцыянальнасьць».
У Берасьці на плошчы Леніна 6 студзеня чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, піша БелаПАН.
Жыць там няпростае, і прырода быццам выштурхвае людзей, намякаючы на тое, што яны лішнія
Свабода паглядзела як выглядае рака Бярэзіна ў Барысаўскім раёне з вышыні птушынага палёту.
У Берасьці 30 сьнежня супрацоўнікі ДАІ затрымалі грамадзкага актывіста Віталя Казака, які плянаваў правесьці на плошчы Леніна навагодняе сьвята.
Лукашэнка адклаў на чатыры гады рэалізацыю Парыскага пагадненьня аб клімаце. Цяпер дакумэнты павінны быць распрацаваныя да 2022 году. Свабода высьвятляла, што гэта значыць.
Цяпер захады ў рэалізацыі Парыскага пагадненьня аб клімаце трэба прыняць толькі к 2022 году.
Cям’я Сталяровых з Асіповіцкага раёну стварыла прытулак для траўмаваных дзікіх птушак. За пяць гадоў існаваньня сужэнцы вярнулі ў прыроду больш за тры сотні гадаванцаў. Нямала птушак засталіся ў прытулку — без чалавека ім ужо ня выжыць.
На прадпрыемстве з расейскім капіталам «Омск карбон Магілёў» спынілі пусканаладачныя работы. Прычына — выкід у атмасфэру шкодных рэчываў.
У Берасьці і Берасьцейскім раёне падаваліся заяўкі на 38 мітынгаў (31 заяўка у Берасьці), 12 пікетаў і 5 дэманстрацыяў. Зь іх ухвалілі толькі адну
Адміністрацыя рачных портаў Украіны і беларускае закрытае акцыянэрнае таварыства «Белпаліваэнэрга» падпісалі мэмарандум аб аднаўленьні воднага шляху Е-40 «Балтыйскае мора — Гданьск — Дняпро — Чорнае мора».
Дзяржаўная Дума Расеі ў канчатковым чытаньні прыняла закон аб адказным абыходжаньні з жывёламі. У прыватнасьці, ён абавязвае гаспадароў прыбіраць за сабакамі падчас прагулак.
На разгляд кабінэта міністраў Украіны пададзены законапраект, які забараняе выкарыстоўваць дзікіх жывёлаў у цырку. Парушальнікаў прапаноўваюць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці і штрафаваць.
Улады амэрыканскага штату Нью-Джэрзі ўвялі закон, які забараняе цыркам ў сваіх прадстаўленьнях выкарыстоўваць дзікіх і экзатычных жывёлаў. Тэкст закону апублікаваны на сайце губэрнатара штату Філа Мэрфі.
Паводле сыноптыкаў, сьнегапады могуць быць мокрымі, на дарогах — сьнежныя заносы.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ паабяцаў адказаць на адрасаваны яму ліст Брыжыт Бардо пра абарону жывёлаў, паведамляе БЕЛТА.
З 2-га па 14 сьнежня адбываецца самая важная міжнародная канфэрэнцыя па пытаньнях зьмены клімату — COP. Сёлета яна праходзіць у польскім горадзе Катавіцэ. У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі 200 краінаў, у тым ліку і Беларусі.
Дазволілі толькі адзін мітынг, на які сабралася больш за дзьве тысячы чалавек.
За год Беларусь перайшла з 23-га на 29-е месца ў штогадовым рэйтынгу Climate Change Performance Index з 57 краін.
На плошчы Леніна ў Берасьці 9 сьнежня сабраліся 250 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем.
Навукоўцы NASA заявілі, што атрымалі першы ў гісторыі аўдыёзапіс з Марса, на паверхню якога ў канцы лістапада пасьпяхова сеў касьмічны зонд InSight.
Межы зьменшаныя ў месцы, дзе будуецца шматфункцыянальны комплекс ад кампаніі «Тапас», якую ўзначальвае хакеіст з каманды Лукашэнкі.
Актывісты перадалі міністру 800 старонак матэрыялаў і папрасілі адказаць на 93 пытаньні.
Сусьветны банк заяўляе, што за 2021–2025 гады інвэстуе каля 200 млрд даляраў у барацьбу са зьменай клімату.
У Брусэлі ў нядзелю адбылася шматтысячная дэманстрацыя ў абарону клімату. Па зьвестках паліцыі, у шэсьці ўдзельнічалі каля 65 тысяч чалавек. Дэманстранты патрабавалі жорсткага абмежаваньня выкідаў вуглякіслага газу — як у Бэльгіі, так і ў Эўропе і сьвеце ў цэлым.
Ці ёсьць у Беларусі свае Брыжыт Бардо, якія даюць прыклад гуманнага стаўленьня да жывёл?
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Свабодзе, што усё жыцьцё мела сабак, брала іх бяздомных на ператрымку, дапамагала ўладкоўваць у сем’і. Размову мы пачынаем з абмеркаваньня звароту францускай акторкі Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі.
У дакумэнце гаворыцца аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі і аб патрэбе прыняць закон, накіраваны на гуманнае абыходжаньне зь бяздомнымі жывёламі.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу, бо на тэрыторыі Альманскіх балотаў незаконна выкапалі тры пяшчаныя карʼеры.
Вызначыць птушку, якая сустрэлася вам у прыродзе, цяпер будзе лягчэй. Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) выпусьціла першы мабільны вызначальнік птушак Беларусі.
25 лістапада на плошчы Леніна ў Берасьці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага.
Нарвэгія пачала татальную палітыку электрыфікацыі транспарту — і тым самым, па сутнасьці, пачала на сваёй тэрыторыі маштабны экспэрымент, які павінен адказаць на пытаньне: «Ці здольны электрычны транспарт вырашыць экалягічныя праблемы Зямлі?»
Пракуратура Магілёўскага раёну завяла крымінальную справу ў дачыненьні службовых асобаў магілёўскага «Жылкамгасу» і шэрагу замежных таварыстваў з абмежаванай адказнасьцю па падазрэньні ў забруджваньні малых рэк Дзягцярка і Вільчанка сьцёкавымі водамі.
Данбас, падчас вайны ці ўжо «пасьля вайны», ператворыцца ў рэгіён без уласных запасаў чыстай пітной вады.
Намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Корбут паведаміў, што перапрацоўчы завод для нявыкарыстаных у сельскай гаспадарцы пэстыцыдаў плянуюць пабудаваць у Чачэрскім раёне Магілёўскай вобласьці.
Штораз большыя колькасьці беларускіх буслоў і іншых птушак, якія ляцяць увосень у вырай, на зімоўку ў Афрыку, не вяртаюцца ўвесну ў Беларусь. Чаму?
Рыбу з-пад Чарнобыльскай зоны можна лавіць у прамысловых маштабах.
«У гэтым годзе тры дні жылі, як у газавай камэры: насаглотку ўсю спалілі, у людзей панос адкрываецца, ва ўсіх ціск і рак, нам проста дзявацца няма куды», — распавядаюць мясцовыя жыхары.
На Віцебшчыне камунальныя службы пачалі «зачышчаць тэрыторыю» ад катоў і сабак. Але палююць ня толькі на бадзяжных жывёлаў.
Празь дзейнасьць чалавека з 1970-га па 2014 год на Зямлі было зьнішчана 60% усіх жывёлаў, гаворыцца ў сумесным дакладзе Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) і Лёнданскага зоалягічнага таварыства.
Усяго з пачатку чалавечай цывілізацыі ў сьвеце вынішчаны 83 працэнты сысуноў і палова ўсіх расьлін.
Нягледзячы на павольныя зьмены да лепшага, узровень забруджанасьці паветра ў краінах Эўропы надалей перавышай нормы Эўразьвязу і Сусьветнай арганізацыі здароўя, гаворыцца ў справаздачы Эўрапейскага агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя, апублікаванай 29 кастрычніка.
На галоўнай плошчы Берасьця адбыўся чарговы пратэст супраць пабудовы акумулятарнага заводу. Гэтым разам — без затрыманьняў, але блогер Сяргей Пятрухін адбывае арышт.
«Інтэлектуалы ненавідзяць прагрэс. Інтэлектуалы, якія называюць сябе "прагрэсіўнымі", часта ненавідзяць прагрэс найбольш»
Тыдзень таму ў Віцебску можна было хадзіць бяз курткі — у мінулы чацьвер было да +19. Але гэта ня першы, а трэці запар раз, калі ў Віцебску выпадае сьнег 26 кастрычніка
Забарону прапануюць уводзіць паступова, да 2021 году.
У Ленінскім судзе Берасьця адбыліся паседжаньні па справах чатырох затрыманых на мінулым тыдні пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу.
Іван Осіпаў — фінансавы аналітык, які захварэў на бортніцтва. У вольны час ён спрытна лазіць па дрэвах, даглядае калоды. Бортніцтва для яго — лад жыцьця, філязофія.
Загрузіць яшчэ