Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі 65 тысяч чалавек выйшлі на марш у абарону клімату


Клубы дыму над найбуйнейшай у Эўропе электрастанцыяй на лігніце ў горада Бельхатаў.
Клубы дыму над найбуйнейшай у Эўропе электрастанцыяй на лігніце ў горада Бельхатаў.

У Брусэлі ў нядзелю адбылася шматтысячная дэманстрацыя ў абарону клімату. Па зьвестках паліцыі, у шэсьці ўдзельнічалі каля 65 тысяч чалавек. Дэманстранты патрабавалі жорсткага абмежаваньня выкідаў вуглякіслага газу — як у Бэльгіі, так і ў Эўропе і сьвеце ў цэлым. Акцыя завяршылася мірна, інцыдэнтаў не было.

Напярэдадні абаронцы навакольнага асяродзьдзя правялі масавыя дэманстрацыі ў Нямеччыне. Акцыя ў Бэрліне, па дадзеных яе арганізатараў, сабрала каля 16 тысяч чалавек, на пратэст у Кёльне выйшлі больш за 20 тысяч чалавек. Дадзеныя паліцыі ў два-тры разы ніжэй. У нямецкім аддзяленьні міжнароднай арганізацыі Greenpeace заявілі, што дэманстранты выступалі супраць урадавай палітыкі ў галіне аховы прыроды і, у прыватнасьці, супраць здабычы вугалю, паведаміла «Нямецкая хваля».

З 3 па 14 сьнежня ў польскім горадзе Катавіцэ пройдзе 24-я Канфэрэнцыя ўдзельнікаў Рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату. Галоўнай тэмай сустрэчы стане стрымліваньне глябальнага пацяпленьня і адаптацыя да зьмены клімату. Парыскае пагадненьне па клімаце, заключанае ў 2015 годзе, мае за мэце абмежаваць глябальнае пацяпленьне да канца стагодзьдзя двума градусамі паводле Цэльсія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG