Празь дзейнасьць чалавека з 1970-га па 2014 год на Зямлі было зьнішчана 60% усіх жывёлаў, гаворыцца ў сумесным дакладзе Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) і Лёнданскага зоалягічнага таварыства.
Усяго з пачатку чалавечай цывілізацыі ў сьвеце былі вынішчаны 83% сысуноў і палова ўсіх расьлін.
Галоўнай прычынай зьнікненьня відаў навукоўцы назвалі:
- сельскагаспадарчую дзейнасьць чалавека (яна закранула ўжо тры чвэрці сушы на плянэце),
- паляваньне, празь якое ў сьвеце зьнікла каля 300 відаў жывёлаў,
- хімічнае забруджваньне акіяну (празь яго на гібель асуджаная палова сусьветнай папуляцыі касатак).
Самая цяжкая сытуацыя склалася ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы, дзе праз высечку лясоў папуляцыя хрыбетных скараціліся на 89%. Навукоўцы падлічылі, што кожныя два месяцы ў гэтым рэгіёне зьнікае частка трапічнай саваны памерам зь Лёндан.
Выканаўчы дырэктар WWF Майк Барэт заявіў, што чалавецтва стаіць на краі. Паводле яго, калі б чалавечая папуляцыя скарацілася на 60%, то пустымі засталіся б Паўночная і Паўднёвая Амэрыкі, Афрыка, Эўропа, Кітай і Акіянія. «Такі маштаб таго, што мы нарабілі», — сказаў Барэт.
Калі сёньня перастаць зьнішчаць жывёлаў, то прыродзе спатрэбіцца пяць-сем мільёнаў гадоў на тое, каб аднавіцца, гаворыцца ў дакладзе.