Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: у Нью-Джэрзі забаранілі выступы дзікіх жывёлаў у цырках


Улады амэрыканскага штату Нью-Джэрзі ўвялі закон, які забараняе цыркам ў сваіх прадстаўленьнях выкарыстоўваць дзікіх і экзатычных жывёлаў. Тэкст закону апублікаваны на сайце губэрнатара штату Філа Мэрфі.

«Я ганаруся тым, што падпісаў „закон Нозі“ і гарантаваў, што ў Нью-Джэрзі будзе не дазволена эксплёатаваць і жорстка абыходзіцца зь дзікімі і экзатычнымі жывёламі. Гэтыя жывёлы павінны знаходзіцца ў сваім звыклым асяродзьдзі або дзікай прыродзе, а не на прадстаўленьнях, дзе іх і наша бясьпека знаходзяцца пад пагрозай», — гаворыцца ў заяве губэрнатара.

Як гаворыцца ў заяве, закон названы ў гонар 36-гадовага афрыканскага слана Нозі, які пакутаваў на артрыт, але яго ўсё роўна прымушалі выступаць па ўсёй краіне.

Па дадзеных арганізацыі, якая выступае супраць жорсткага абыходжаньня з жывёламі, Нью-Джэрзі стаў першым штатам у ЗША, у якім забаранілі выступы дзікіх жывёл.

У 2017 годзе ва Ўкраіне разглядалі законапраект, які цалкам бы забараніў выступы зьвяроў у цырках з прычыны зьдзекаў з жывёлаў. Тады дрэсавальнікі і шматлікія ўладальнікі цыркаў былі незадаволеныя ініцыятывай і заявілі, што не паўсюль з жывёламі абыходзяцца жорстка.

Афіцыйна выступы дзікіх жывёлаў у цырках цалкам забароненыя ў Аўстрыі, Нідэрляндах, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, некалькіх гарадах Нямеччыны. У Балівіі, Грэцыі, Даніі забароненыя цыркавыя выступы і дзікіх, і свойскіх жывёлаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG