Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства экалёгіі Ўкраіны прапануе адмовіцца ад дзікіх жывёлаў у цырку


Акцыя пратэсту супраць выкарыстаньня жывёлаў у цырку. Кіеў, травень 2017 году
Акцыя пратэсту супраць выкарыстаньня жывёлаў у цырку. Кіеў, травень 2017 году

Міністар экалёгіі Ўкраіны Астап Семярак напісаў у «Фэйсбуку», што на разгляд кабінэта міністраў Украіны пададзены законапраект, які забараняе выкарыстоўваць дзікіх жывёлаў у цырку. Парушальнікаў прапаноўваюць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці і штрафаваць.

«Як міністар экалёгіі лічу непрымальным такое выкарыстаньне жывёлаў і выступаю супраць папулярызацыі ў грамадзтве жорсткага абыходжаньня зь імі», — напісаў Семярак.

Апошнія гады ў Вярхоўнай Радзе рэгістравалі шэраг законапраектаў у абарону цыркавых жывёлаў, але ніводзін зь іх пакуль ня стаў законам.

У 2017 годзе ва Ўкраіне разглядалі законапраект, які б цалкам забараніў выступы зьвяроў у цырках з прычыны зьдзекаў зь іх. Тады дрэсіроўшчыкі і шматлікія ўладальнікі цыркаў былі незадаволеныя ініцыятывай і заявілі, што ня ўсюды з жывёламі абыходзяцца жорстка.

У сьнежні 2018 году амэрыканскі штат Нью-Джэрсі ўвёў закон, які забараняе цырку ў сваіх шоў выкарыстоўваць дзікіх і экзатычных жывёлаў. Закон названы ў гонар 36-гадовага афрыканскага слана Нозі, які хварэў на артрыт, але яго ўсё роўна прымушалі выступаць па ўсёй краіне.

Афіцыйна выступы дзікіх жывёлаў у цырках цалкам забароненыя ў Аўстрыі, Нідэрляндах, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, некалькі гарадах Нямеччыны. У Балівіі, Грэцыі, Даніі забароненыя цыркавыя выступы і дзікіх, і свойскіх жывёлаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG