Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт падтрымаў забарону на аднаразовы плястыкавы посуд і пакеты


Эўрапарлямэнт падтрымаў забарону на выкарыстаньне аднаразовых вырабаў з плястыку. У траўні пайсьці на такі крок прапанавала Эўракамісія. Абмежаваньне закране тонкія плястыкавыя пакеты, трубачкі для пітва, ватныя палачкі, а таксама плястыкавыя сталовыя прыборы і талеркі, паведамляецца на сайце Эўрапарлямэнту.

Забарону прапануюць уводзіць паступова, да 2021 году. Ініцыятары забароны занепакоеныя забруджваньнем марскіх вод у ЭЗ. Паводле зьвестак Эўракамісіі, плястыкавая прадукцыя аднаразовага карыстаньня складае палову сьмецьця, якое знаходзяць на эўрапейскіх пляжах. На плястык прыпадае тры чвэрці ўсяго сьмецьця ў сусьветным акіяне.

У Эўрапарлямэнце таксама ўхвалілі прапанову абавязаць вытворцаў плястыкавай прадукцыі кампэнсаваць шкоду, нанесеную плястыкам навакольнаму асяродзьдзю. Вытворцы плястыку таксама будуць абавязаныя кампэнсаваць сродкі, выдаткаваныя на ўборку мораў і пляжаў у ЭЗ.

Цяпер Эўракамісія павінна пачаць перамовы з краінамі ЭЗ аб укараненьні забароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG